Вы тут

«Спадарожнік» засцерагае ад цяжкай формы COVІD-19


Даследаванне, у якім узяло ўдзел каля 14 тысяч чалавек, паказала, што дзве дозы расійскай вакцыны зніжаюць рызыку шпіталізацыі пасля заражэння штамам «Дэльта» на 81 % і дапамагаюць пазбегнуць сур'ёзных пашкоджанняў лёгкіх, піша навуковы часопіс Scіence.


У даследаванні была ацэнена эфектыўнасць вакцыны «Спадарожнік» у прадухіленні сымптаматычных выпадкаў хваробы сярэдняй і цяжкай ступеняў і, адпаведна, шпіталізацыі. Улічваючы тое, што на момант даследавання ў Расіі дамінуючым штамам была «дэльта», то, фактычна, дадзенае даследаванне дэманструе эфектыўнасць «Спадарожніка» ў дачыненні да «дэльты».

Быў праведзены аналіз даных пацыентаў двух буйных дыягнастычных цэнтраў Санкт-Пецярбурга, якія ў разгар пандэміі сталі працаваць як фільтры, зніжаючы нагрузку на прыёмныя аддзяленні бальніц горада.

Службы хуткай медыцынскай дапамогі прывозілі ў гэтыя цэнтры пацыентаў са станоўчым ПЛР на COVІD-19, у дыягнастычных цэнтрах пацыентам рабілася нізкадозавая КТ, правяралася сатурацыя, вёўся ўлік сімптомаў, ўдакладняўся прышчэпачны статус. Па выніках комплекснага абследавання прымалася рашэнне ці аб шпіталізацыі пацыента, ці аб накіраванні яго на самаізаляцыю і дамашняе лячэнне.

У рабоце, такім чынам, прааналізаваны даныя практычна 14 тысяч чалавек, якія звярталіся ў цэнтры ў тэрмін з 3 ліпеня да 9 жніўня 2021 года.

Сярод тых, каму спатрэбілася стацыянарнае лячэнне (495 з 13 894 чалавек), прышчэпленых «Спадарожнікам» было ўсяго 17, гэта значыць 3,4 %. 96,6 % са шпіталізаваных (а гэта значыць, з каранавірусам ў сярэднецяжкай і цяжкай формах) былі непрышчэпленыя або часткова прышчэпленыя.

Што датычыцца цяжкасці пашкоджання лёгкіх, даследчыкі адзначаюць, што ў групе прышчэпленых ні ў кога не было рэнтгеналагічнай карціны, якая адпавядае КТ-3 і больш (КТ-3 адпавядае 50-75 % паражэння лёгкіх, КТ-4 — больш за 75 %).

Сатурацыя (насычэнне крыві кіслародам) у групы прышчэпленых была таксама вышэйшая, чым у непрышчэпленых.

Таксама была адзначана ўзроставая карэляцыя: павелічэнне імавернасці шпіталізацыі з павелічэннем узросту для непрышчэпленых (яна ўзрастае ва ўзроставай групе пасля 60 гадоў), у той час як у вакцынаванай групе такой залежнасці ад узросту адзначана не было.

Выніковая эфектыўнасць «Спадарожніка» супраць цяжкага сімптаматычнага захворвання і шпіталізацыі склала 81 %, што даволі нядрэнна, хоць і ніжэй за эфектыўнасць Pfіzer / BіoNTech, якая знаходзіцца на ўзроўні 96 %).

Таксама аўтары робяць выснову пра тое, што чым больш часу прайшло ад другой дозы «Спадарожніка», тым вышэйшая была засцярога (меншыя ступень пашкоджання лёгкіх і колькасць сімптомаў, больш лёгкая ступень цяжкасці хваробы або зусім бессімптомная). Аднак гэтых звестак пакуль недастаткова, каб зрабіць выснову пра тое, калі варта рэвакцынавацца бустарнай дозай і ці варта наогул. Даследаванні ў гэтым кірунку будуць працягвацца.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.