Вы тут

Віктар Лісковіч: Гістарычная памяць — маральны стрыжань грамадства


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці:


— У лютым Канстытуцыя будзе вынесена на ўсенародны рэферэндум.

Шырокі грамадскі дыялог выявіў патрэбу ў замацаванні на ўзроўні Канстытуцыі важных палажэнняў. У першую чаргу — гэта недапушчальнасць скажэння гістарычнай праўды.

Гістарычная памяць — маральны стрыжань грамадства, які ўмацоўвае сувязь паміж пакаленнямі ва ўмовах сучасных выклікаў. З улікам геапалітычнай абстаноўкі ў свеце захаванне гістарычнай памяці з'яўляецца прыярытэтнай задачай. Важна, каб беларускае грамадства і дзяржава развіваліся без узрушэнняў, каб стабільнасць і спакой былі асновай нашага жыцця.

Менавіта таму ў абноўленай Канстытуцыі знайшлі месца палажэнні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і масавым гераізме народа, выхаванні патрыятызму, недапушчэнні фальсіфікацыі лёсавызначальных для краіны падзей.

Нельга забываць пра подзвіг нашага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, асабліва дзецям і моладзі. Вайна пакінула глыбокі след, кожная сям'я памятае і шануе сваіх герояў, якія аддалі жыцці за свабоду беларускай зямлі, сучаснасць і будучыню дзяцей і ўнукаў. Мы не маем права дапусціць фальсіфікацыю падзей Другой сусветнай вайны. Страта гістарычнай памяці пазбавіць нас будучыні. Без трывалых маральных апор, прайшоўшы праз шматгадовыя войны, беларусы наўрад ці здолелі б захаваць родную мову, культуру і традыцыі.

Менавіта таму 2022 год мы абвясцілі Годам гістарычнай памяці. І вельмі важна, што гэты пасыл адлюстраваны ў Асноўным Законе краіны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.