Вы тут

У Мінску прайшоў фінал праекта «У рэжыме праўды»


У Мінску адбыўся фінал асветніцкага праекту «У рэжыме праўды». Рэспубліканскі праект «У рэжыме праўды» праходзіць напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, яго мэта — разбурэнне фэйкаў і негатыўных стэрэатыпаў, створаных вакол Беларусі. У час серыі публічных выступленняў у розных рэгіёнах краіны працавала група прафесійных экспертаў. Сярод спікераў — яркія палітыкі, публіцысты і грамадскія дзеячы, у тым ліку члены Канстытуцыйнай камісіі. Пры гэтым выкарыстоўваліся новыя формы і метады працы з аўдыторыяй. Фінальная акцыя прайшла ў Палацы спорту ў Мінску.


Напярэдадні правядзення фіналу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар ЛУЦКІ адзначыў:

— Мы прадставім нашы аўтарскія тэлевізійныя праекты. Мы назвалі гэтую сустрэчу «Прамы кантакт». І якраз нашыя журналісты, нашыя аўтары выйдуць на прамы кантакт з аўдыторыяй. Можна будзе пагутарыць, выказаць свой пункт гледжання. Спадзяюся, будзе цікава і пазнавальна.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар СЕРГЕЕНКА, які таксама прысутнічаў на мерапрыемстве, адзначыў: «Я звярнуў увагу, з якой цікавасцю сюды ідуць людзі самых розных пакаленняў. Больш за ўсё маладых людзей, Напэўна, у цяжкія перыяды гісторыі патрыятызм прачынаецца ў лепшых чалавечых якасцях, як гэта было ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенны перыяд».

Спікеры, звяртаючыся да гледачоў, гаварылі аб неабходнасці ўдзелу ў  рэферэндуме і запрашалі адкрыта адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю. Старшыня праўлення беларускага таварыства «Веды» Вадзім ГІГІН падкрэсліў:

— Мы ўбачылі, як людзі адстойвалі сваі пазіцыі па тых ці іншых артыкулах Канстытуцыі: пагаджаліся, спрачаліся, знаходзілі кампрамісы. Гэта вельмі важна. І зараз, у Палацы спорту, у гэтым гістарычным месцы, мы хочам падзяліцца сваімі поглядамі і данесці іх пры дапамозе сучасных сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі.

Падчас правядзення фіналу праекта спікеры закраналі і іншыя тэмы, якія сёлета актыўна абмяркоўваюцца ў інфармацыйнай прасторы — Год гістарычнай памяці, абвастрэнне сітуацыі на Данбасе, а таксама амаль вырашанае пытанне з бежанцамі. Прагучаў і галоўны прынцып палітыкі сучаснай Беларусі — мы мірная краіна, якая выступае супраць ваенных дзеянняў.

Мерапрыемства ў Палацы спорту складалася не толькі з выступленняў журналістаў і блогераў, але і музычна-танцавальных нумароў. Вядучыя запрашалі гледачоў не саромецца і танцаваць разам. А напрыканцы фіналу «У рэжыме праўды» прагучаў беларускі гімн у выкананні ўсіх удзельнікаў праекта.

Арына КАРПОВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.