Вы тут

БРСМ прапануе ўвесці турыстычны кэшбэк для расіян у Беларусі


 На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прапанавалі ўкараніць турыстычны кешбэк для расіян на тэрыторыі Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на  першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук’янава.


«Сёння на палях форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі мы прапанавалі ініцыятыву па ўкараненні турыстычнага кэшбэка для грамадзян Расіі на тэрыторыі Беларусі. Тым самым мы хочам прыцягнуць іх на нашы Гістарычныя аб’екты, месцы памяці, такія як Брэсцкая крэпасць, Хатынь, Курган Славы», — распавёў Аляксандр Лук’янаў.

Ён адзначыў, што на праведзеным у Брэсце Беларуска-расійскім маладзёжным форуме было прынята заяву аб адзіных падыходах да захавання гістарычнай памяці. Ужо цяпер беларусы і расіяне актыўна ўдзельнічаюць у падобных праектах. «Нядаўна была прадстаўлена новая версія праекта „лічбавая зорка“, у рамках якога ажыццяўляецца аблічбоўка помнікаў і месцаў буйных бітваў савецкіх войск на тэрыторыі дзвюх краін. Сёлета яна дапоўнілася дзякуючы вялікаму аб’ёму інфармацыі аб месцах генацыду беларускага і рускага народа, назапашанай Генпракуратурай Рэспублікі Беларусь. Аднымі з першых помнікаў, якімі мы дадалі новую версію праекта, сталі аналагі знесеных у Польшчы, Латвіі, Літве і Украіне. Думаю, гэтым моладзь Беларусі і Расіі падае прыклад маладому пакаленню краін Захаду», — падкрэсліў першы сакратар ЦК БРСМ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.