Вы тут

У МУС вызначылі пераможцу конкурсу «Ліст міністру»


У межах акцыі «Ліст міністру», якую напярэдадні Новага года ініцыявала Міністэрства ўнутраных спраў, на імя кіраўніка міліцэйскага ведамства прыйшло нямала лістоў. Юныя беларусы адрасавалі генерал-лейтэнанту міліцыі Івану Кубракову шчырыя і кранальныя пасланні.


Сотні хлапчукоў і дзяўчынак з розных куткоў краіны расказалі кіраўніку ведамства пра годныя ўчынкі, якія здзейснілі ў адыходзячым годзе. Хтосьці знайшоў і вярнуў уладальніку страчаную рэч, іншы паведаміў у міліцыю пра злачынства, трэці дапамог затрымаць зламысніка.

Многія аўтары былі вартыя таго, каб апынуцца ў ліку прызёраў, але больш за ўсё міністра ўнутраных спраў уразіў учынак Андрэя Шчурскага, шасцікласніка Ружанскай сярэдняй школы Пружанскага раёна.

Школьнік напісаў, што летам ён стаў відавочцам вельмі складанай сітуацыі. «У той жнівеньскі дзень выйшаў на лоджыю, хоць звычайна раблю гэта вельмі рэдка, — расказаў хлопчык. — І пачуў, як нехта кліча на дапамогу ціхім хрыплым голасам. Гукі даносіліся з суседняга балкона. Я паглядзеў у шчылінку і ўбачыў бабулю, якая ляжала на падлозе амаль без прытомнасці».

Андрэй выклікаў хуткую дапамогу. Медыкі прыехалі аператыўна, але сутыкнуліся з праблемай: жанчына жыла адна, і ўваходныя дзверы аказаліся зачыненымі. Тут на дапамогу прыйшоў бацька хлопчыка. На вышыні пятага паверха ён пералез праз балкон у суседнюю кватэру і ўпусціў урачоў, якія завезлі пенсіянерку ў бальніцу. Жанчыну выратавалі.

У якасці падарунка пераможца акцыі атрымаў з рук Івана Кубракова жывы сімвал наступнага года — чорнага труса. Акрамя таго, хлопчык паўдзельнічаў у навагоднім квэсце ў Музеі МУС і пабываў на базе сталічнага АМАПа.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.