Вы тут

XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш


У маскоўскім выдавецтве «Молодая гвардия» у серыі «Жыццё знакамітых людзей» пабачыла свет дакументальнае даследванне «Міхаіл Дзевятаеў» — кніга вядомага расійскага пісьменніка-марыніста Мікалая ЧАРКАШЫНА, які нарадзіўся ў Ваўкавыску, на Гародзеншчыне. Сваю кнігу наш зямляк прысвяціў легендарнаму паветранаму асу.


За ўсю гісторыю войнаў XX стагоддзя нікому яшчэ не ўдавалася зрабіць тое, што зрабіў старшы лейтэнант Міхаіл Дзевятаеў: падняць у паветра нямецкі самалёт і вылецець на ім з-пад носа праціўніка, — зазначае пісьменнік Мікалай Чаркашын. — Усіх, хто ўнікаў у гэтую неверагодную гісторыю, захапляла злучанасць шчаслівых выпадковасцяў, дэтэктыўны ход падрыхтоўкі да захопу самалёта і самога палёта. Але пры гэтым за кадрам засталася важнейшая дэталь: самалёт Хе-111, на якім пераляцела лінію фронта група Дзевятаева, быў носьбітам многіх ваенных сакрэтаў нямецкіх ракетчыкаў. Ён жа быў нашпігаваны апаратурай для адсочвання палёта ракет і кіравання імі з паветранага КП! Болей таго, старшы лейтэнант Дзевятаеў паведаміў камандаванню дакладныя месцы размяшчэння стартавых сталоў на палігоне, і па ім быў нанесены знішчальны ўдар з паветра. Калі аб гэтым далажылі Герынгу, ён прыйшоў у лютасць і загадаў аддаць пад трыбунал начальства лагера Пенемюндэ з камендантам аэрадрома на чале...

Міхаіл Дзевятаеў (1917 — 2002) — Герой Савецкага Саюза. Лётчык-знішчальнік. Баявы рахунак у Вялікую Айчынную вайну адкрыў пад Мінскам, збіўшы над сталіцай Беларусі пікіруючы бамбардзіроўшчык. Пасля першых баёў быў адкліканы з Магілёва ў Маскву, дзе быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Усяго за перыяд з 23 чэрвеня 1941 года па 16 верасня 1941 года здзейсніў 180 баявых вылетаў. Сам асабіста збіў 9 самалётаў праціўніка... У ліпені 1944 года быў сам збіты і патрапіў у нямецкі палон. 8 лютага 1945 года разам з групай 10 ваеннапалонных захапіў нямецкі бамбардзіроўшчык і здзейсніў на ім уцёкі... Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена Дзевятаеву 15 жніўня 11957 года па інціыятыве Сяргея Паўлавіча Каралёва.

Кнігу пра героя, якая пабачыла свет накладам 2 000 экзэмпляраў, будзе прэзентавана і ў час мерапрыемстваў XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Нагадаем, што Мікалай Чаркашын, лёс якога цесна звязаны з Беларуссю, дзе ён жыў не толькі ў Ваўкавыску, але і Баранавічах, Шчучыне, Смаргоні, з’яўляецца аўтарам многіх гістарычных кніг, твораў, якія расказваюць пра Ваенна-Марскі флот СССР, а таксама Расійскай імперыі. Зусім нядаўна ў Выдавецкім доме «Звязда» пабачыў свет раман М. Чаркашына «Берасцейскія вароты».

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.