Вы тут

У Віцебску прайшла традыцыйная выстава-кірмаш устаноў адукацыі


Шакшука па-беларуску, ліхтар чыгуначніка, які працуе ад сонца, і вынікі школьных бізнес-праектаў – абласная выстава-кірмаш двойчы на год збірае не толькі ўстановы сярэдняй і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, але і зацікаўленых жыхароў і гасцей горада на Дзвіне. З самага ранку ля Палаца спорту гучала музыка, бялеў дымок ад мангалаў і бясконца ішлі з пакупкамі людзі. 


Набыць нешта карыснае і паглядзець было на што: саджанцы пладова-ягадных культур, пярэстыя петуніі, гародніна і вінаградныя саджанцы. Акрамя гэтага, падворкі прапаноўвалі гасцям свежае печыва і гарачыя стравы з агню з беларускім каларытам. 

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрыя Хомы, выстава праводзіцца з мэтай прафарыентацыі, паказу рознабаковасці адукацыйнай сістэмы Віцебшчыны, а яшчэ гэта — добрая магчымасць зарабіць. Па выніках вясновага кірмашу плануюць здабыць каля 100 тысяч рублёў, якія будуць накіраваны на патрэбы сістэмы адукацыі паўночнага рэгіёна. 

Аршанскі механіка-эканамічны каледж прадставіў на сваім падворку адноўленыя матацыклы беларускай вытворчасці. Побач з матацыкламі, якія карысталіся попытам сярод аматараў фота, размясціўся і мініяцюрны трактар «Беларус». Індустрыяльныя каледжы прапаноўвалі шырокі выбар упрыгажэнняў, вырабаў з тканіны і дрэва. Вялікая чарга ў дачны сезон выстраілася за табурэтамі па 20 рублёў, прыладамі для працы ў агародзе. 

Асабліва гучным і разнастайным быў падворак Віцебскага раёна, які запрашаў у «Прыдзвінскую гасцёўню». Тут педагогі і навучэнцы школ арганізавалі фотазону з савецкім каларытам, прапаноўвалі наведаць экспазіцыю Заронаўскага музея з пасляваеннымі прыладамі працы і побыту, а таксама частавалі піцамі, булачкамі і дзерунамі. Асаблівасцю гэтага года стала прэзентацыя вынікаў школьных бізнес-кампаній: установы адукацыі прадставілі мыла ручнога вырабу, самаробныя шпакоўні, ручнікі і прыхваткі.

Кожны жадаючы змог паўдзельнічаць у майстар-класе па роспісе пернікаў, пляценні кос і роспісе па тканіне. 

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.