Вы тут

Свята кітайскай культуры прайшло ў Мінску


У гістарычным цэнтры Мінска адбылося свята «Чай для гармоніі сусвету», якое з’яўляецца асноўнай падзеяй 2023 года ў рамках плана «Культурны шоўкавы шлях» Міністэрства культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі. Арганізатарамі святочнага мерапрыемства сталі Міністэрства культуры і турызму КНР, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства КНР у Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. На адкрыцці свята выступілі старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяоюн. 


На свята ў Мінск прыбыла культурная дэлегацыя правінцыі Юньнань. У ёй артысты эстрады і майстры, якія наследуюць мясцовыя чайныя нематэрыяльныя культурныя традыцыі. 

Перад гледачамі была разгорнута маляўнічая прэзентацыя нацыянальнага адзення этнічных меньшасцей правінцыі Юньнань. Прагучалі песні, выконваліся танцы гэтых мясцін. Разам з гасцямі сваё сцэнічнае майстэрства прадэманстрыравалі і беларускія артысты. Вельмі цікавым быў паказ старажытнага мастацтва гатавання некалькіх відаў чая, дэгустацыя страў кітайскай кухні. Жадаючыя змаглі павучыцца ў кітайскіх спецыялістаў па каліграфіі, паспрабаваць сябе ў стварэнні папяровых карункаў.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.