Вы тут

Як прайшла дабрачынная акцыя «Лапа дружбы» у Мінску


Дабрачынная акцыя «Лапа дружбы», прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, прайшла сёння раніцай ва ўнутраным дворыку гатэля для жывёл ДП «Фауна Горада».


Гасцей чакалі выстава катоў і сабак, конкурсная праграма з аніматарамі, майстар-класы ад ветэрынара па доглядзе жывёлы. Таксама можна было паглядзець, як кінолаг дрэсіруе сабак і даведацца, як паводзіць сябе, каб заставацца ў бяспецы пры сустрэчы з бяздомнымі жывёламі.

Дырэктар прадпрыемства ДП «Фауна Горада» Тамара Царыкоўская каментуе, што галоўная мэта акцыі — гэта пошук уладальнікаў для жывёл. На дадзены момант тут 109 сабак і 143 каты.

Дабрачынныя акцыі прадпрыемства праводзіць рэгулярна двойчы за год, аднак такое маштабнае мерапрыемства — ўпершыню.

Таксама Тамара Царыкоўская папярэджвае, што імпульсіўна браць жывёлу пасля такой акцыі яны не рэкамендуюць:

— Калі чалавек спантанна вырашыў забраць жывёлу, мы заўсёды гаворым: «Вам трэба падумаць», таму што жывёла — гэта адказнасць. Калі ж людзі прыходзяць мэтанакіравана — аддаём без праблем.

Дзеці былі ў захапленні ад гэтага мерапрыемства. Яны з задавальненнем гулялі з жывёламі, удзельнічалі ў конкурсах, рабілі фатаграфіі на тэматычнай фотазоне.

Таксама ўсім жадаючым была дадзена магчымасць наведаць з экскурсіяй ДП «Фауна горада» і нават выгуляць жывёл пасля папярэдняга інструктажу.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.