Вы тут

Аль­тэр­на­тыў­ныя сал­да­ты


За­мест ва­ен­най фор­мы — спец­воп­рат­ка, за­мест аў­та­ма­та — ве­нік і рыд­лёў­ка

Та­кая аль­тэр­на­ты­ва не­ўза­ба­ве бу­дзе пра­па­на­ва­на юна­кам пры­зыў­но­га ўзрос­ту, якія ад­маў­ля­юц­ца слу­жыць у ар­міі. Вя­до­ма, ад­на­го не­жа­дан­ня тут не­да­стат­ко­ва. У пер­шую чар­гу, за­ко­на­пра­ект «Аб аль­тэр­на­тыў­най служ­бе», які па­сту­піў на раз­гляд у Па­ла­ту прад­стаў­ні­коў, бу­дзе ты­чыц­ца тых хлоп­цаў, для ка­го на­шэн­не і пры­мя­нен­не зброі су­пя­рэ­чыць іх рэ­лі­гій­ным пе­ра­ка­нан­ням.

Во­ін­скі аба­вя­зак у та­кім вы­пад­ку бу­дзе за­ме­не­ны пра­цоў­ным. Праў­да, за­мест звы­чай­ных 1,5 го­да аль­тэр­на­тыў­шчы­каў ча­ка­юць 2,5 го­да. Але на гра­ма­дзян­цы.

— Аль­тэр­на­тыў­ную служ­бу юна­кі бу­дуць пра­хо­дзіць у ар­га­ні­за­цы­ях ахо­вы зда­роўя, са­цы­яль­най сфе­ры, жыл­лё­ва-ка­му­наль­най, сель­скай і ляс­ной гас­па­дар­кі, — за­зна­чыў на­мес­нік мі­ніст­ра пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ігар СТА­РА­ВОЙ­ТАЎ. 

— Так­са­ма хлоп­цы бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны ў ар­га­ні­за­цы­ях, якія зай­ма­юц­ца доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем тэ­ры­то­рый, бу­даў­ніц­твам і ра­мон­там да­рог, у пад­раз­дзя­лен­нях па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях.

У якіх кан­крэт­на ўста­но­вах бу­дуць пра­хо­дзіць пра­цоў­ную служ­бу юна­кі, вы­зна­чыць Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­ца­ба­ро­ны. Да­па­мо­гуць у гэ­тым і абл­вы­кан­ка­мы. Толь­кі гэ­та не зна­чыць, што пра­ца­ваць юна­кі бу­дуць па мес­цы жы­хар­ства. Маг­чы­ма, ка­мусь­ці па­шчас­ціць. Толь­кі ўсё роў­на пра­жы­ваць яны бу­дуць не до­ма, а ў доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ных гра­ма­дзян­скіх ін­тэр­на­тах.

За 2,5 го­да служ­бы пра­ду­гле­джа­ны ад­па­чы­нак — 30 дзён. У ар­міі, да­рэ­чы, не на­мно­га менш. Як і ў вой­ску, для ма­ла­дых лю­дзей з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй іс­нуе бо­нус: для іх служ­ба бу­дзе цяг­нуц­ца кры­ху больш за 1,5 го­да. У ар­міі, у сваю чар­гу, юна­коў з дып­ло­мам аб за­кан­чэн­ні ВНУ больш чым год не тры­ма­юць.

Ка­лі для аль­тэр­на­тыў­шчы­каў і гэ­та не ар­гу­мент, то ўсё роў­на «ха­ля­вы» ча­каць не прый­дзец­ца. Пра­ца­ваць юна­кі бу­дуць па 48 га­дзін у ты­дзень. Аб вя­лі­кіх за­роб­ках ма­рыць не трэ­ба. Што­ме­сяц хлоп­цы бу­дуць атрым­лі­ваць гра­шо­вае за­бес­пя­чэн­не ў па­ме­ры 150% най­боль­шай ве­лі­чы­ні пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му. А гэ­та ка­ля двух міль­ё­наў. Праз год аль­тэр­на­тыў­най служ­бы гра­шо­вае за­бес­пя­чэн­не па­вя­лі­чыц­ца на 20%, праз два га­ды — на 40%.

Згод­на з пра­ек­там за­ко­на, юна­кі, якія бу­дуць пра­хо­дзіць аль­тэр­на­тыў­ную служ­бу, вы­зва­ля­юц­ца ад апла­ты за ка­ры­стан­не пра­да­стаў­ле­ным ім па­мяш­кан­нем для пра­жы­ван­ня і за жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Акра­мя та­го, аль­тэр­на­тыў­шчы­кі змо­гуць раз­ліч­ваць і на бяс­плат­нае за­бес­пя­чэн­не ле­ка­вы­мі срод­ка­мі ў вы­пад­ку хва­ро­бы.

«За­ко­на­пра­ек­там пра­ду­гле­джа­ны да­дат­ко­вы водпуск па хва­ро­бе, а так­са­ма ў су­вя­зі з па­ступ­лен­нем ва ўста­но­вы аду­ка­цыі і атры­ман­нем аду­ка­цыі, з уваж­лі­вых пры­чы­н аса­біс­та­га і ся­мей­на­га ха­рак­та­ру», — па­ве­да­мі­лі ў мі­ніс­тэр­стве.

За­ко­на­пра­ект яшчэ не пры­ня­ты. Маг­чы­ма, не­ка­то­рыя па­ла­жэн­ні бу­дуць за­ме­не­ны, удак­лад­не­ны ці ўво­гу­ле ска­са­ва­ны. Ад­нак ка­лі ўсё ж та­кі вы­шэй­зга­да­ны ва­ры­янт за­ко­на за­да­во­ліць дэ­пу­та­таў, то мі­ні­мум за 10 дзён да за­кан­чэн­ня пры­зыў­ной кам­па­ніі юнак па­ві­нен на­пі­саць за­яву аб за­ме­не вай­ско­вай служ­бы на аль­тэр­на­тыў­ную і па­даць яе ў ва­ен­ка­мат па мес­цы жы­хар­ства. На па­ся­джэн­ні ка­мі­сіі ў пры­сут­нас­ці пры­зыў­ні­ка, які па ста­не зда­роўя пры­дат­ны для пра­хо­джан­ня служ­бы ў ар­міі, за­яву раз­гле­дзяць. Ка­лі яна бу­дзе за­да­во­ле­на, ма­ла­ды ча­ла­век па­ві­нен бу­дзе звяр­нуц­ца ў ор­ган па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­ца­ба­ро­не. Там і вы­зна­чаць, дзе ён прой­дзе аль­тэр­на­тыў­ную служ­бу.

Да­рэ­чы, у Ра­сіі па­доб­ны за­кон аб аль­тэр­на­тыў­най служ­бе ўжо функ­цы­я­нуе на пра­ця­гу амаль дзе­ся­ці­год­дзя. І трэ­ба ска­заць, та­кая аль­тэр­на­ты­ва асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю не ка­рыс­та­ец­ца. Хут­чэй за ўсё, ра­сі­ян па­ло­хае тэр­мін, які амаль удвая боль­шы за служ­бу ў ар­міі. А маг­чы­ма, вя­лі­кую ро­лю ады­гры­вае і па­чуц­цё па­тры­я­тыз­му.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што юнак, які зро­біць свой вы­бар на ка­рысць аль­тэр­на­тыў­най служ­бы, па сва­ім пра­ва­вым ста­ту­се бу­дзе на­блі­жа­ны да сал­да­та тэр­мі­но­вай служ­бы, у ва­чах лю­дзей, хут­чэй за ўсё, ён на­заў­сё­ды за­ста­нец­ца «ўхі­ліс­там». Та­му, ве­ра­год­на, што з пры­няц­цем за­ко­на ча­каць вя­лі­ка­га на­плы­ву аль­тэр­на­тыў­шчы­каў не вар­та.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.