Вы тут

Зноў у школе


Шчаслівыя тыя з нас, у чыіх сэрцах не згасла рамантыка школьнай пары. У дзяцінстве заўсёды кожны крок — адкрыццё. А на ўроках вымалёўваецца запаветная дарога ў далячынь, за небакрай, куды неспакойна парывае душа, імкнуцца дапытлівыя думкі.

І школьны званок, які настойліва запрашае дзяцей і падлеткаў на заняткі, абуджае памяць былых вучняў, поўніць свежасцю іх духоўны стан. А дзіцячая песня дапамагае ім ахінуцца рамантычнай узнёсласцю, па-юнацку акрыліцца.

Артуру Вольскаму, 90-годдзе якога адзначаецца ў верасні, школьны званок стаў адметнай вяхой у творчай дзейнасці. Ён выкладаў у школе, працаваў у дзіцячых і маладзёжных выданнях — «Чырвонай змене», «Бярозцы», «Вясёлцы», значную частку жыцця аддаў Беларускаму дзяржаўнаму тэатру юнага гледача. Паэт не пакідаў свет маленства. Шмат мастацкіх твораў (увайшлі ў кнігі «Маленькім сябрам», «Сонца блізка ўжо зусім», «Дабяруся да нябёс», «Ад А да Я — прафесія мая» і іншыя) ён прысвяціў дзецям, школе. Асобныя з вершаў сталі змястоўнымі песнямі.

Верш Артура Вольскага    Музыка Ігара Лучанка

 

Фарбуе верасень лісты

Ў асенні колер.

Сышліся зноў і я, і ты

У роднай школе.

Прыпеў:

А кожны з нас, а кожны з нас

Старэйшы стаў за гэты час,

На год старэйшы стаў наш клас.

Звініць званок, звініць званок —

І сціхлі жарты.

Ідзе настаўніца на ўрок

І ўсе — за парты.

Прыпеў.

Маўчаць асеннія лясы,

І луг, і поле.

Ды толькі нашы галасы

Чуваць у школе.

Прыпеў.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.