Вы тут

«Шэрым» кватэраздатчыкам — пяцікратны падатак?


Падатковыя органы выступаюць з ініцыятывай прадугледзець у наступным годзе больш жорсткую адказнасць за нелегальную здачу жылля ў наём. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Эла Сяліцкая.

15-54

Паводле яе слоў, для фізічных асоб, якія налета будуць здаваць сваё жыллё ў арэнду без адпаведнага афіцыйнага афармлення (а значыць, і без аплаты падатку), падатковымі органамі прапануецца прымяняць да парушальнікаў яго пяціразовую стаўку. «Падобнае новаўвядзенне зроблена для таго, каб яшчэ раз папярэдзіць іх аб неабходнасці выканання сваіх падатковых абавязацельстваў своечасова», — патлумачыла яна.

Не пацвердзіў крыніцу даходу — заплаці 16%

Акрамя таго, налета плануецца больш сур'ёзна «біць» рублём тых, хто жыве не па сродках. Цяпер калі падатковыя органы ў выніку праверкі дэкларацый аб даходах і маёмасці вызначаць у фізічных асоб перавышэнне выдаткаў над даходамі, то грамадзяне будуць абкладацца падаходным падаткам па стаўцы 16%. Паводле інфармацыі спецыялістаў падатковай галіны, як правіла, такое перавышэнне ўзнікае за кошт атрымання даходаў ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. А паколькі для індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі ўстаноўлена стаўка падаходнага падатку ў памеры 16%, то прапануецца прыраўняць да яе і стаўку для «ўхілістаў» пры выяўленні такіх даходаў.

Інтэрнэт-гандляроў пакінуць без ільгот

Намеснік міністра таксама паведаміла, што ў наступным годзе прадугледжваюцца пэўныя меры па ўдасканаленні спрошчанай сістэмы падаткаабкладання (ССП). «Па-першае, налета пачынае дзейнічаць забарона на прымяненне ССП для плацельшчыкаў, якія займаюцца інтэрнэт-гандлем, выкарыстоўваюць інтэрнэт-пляцоўкі для размяшчэння рэкламы па продажы тавараў, работ і паслуг. Па-другое, уводзіцца абмежаванне для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць даволі сур'ёзны абарот. Цяпер гранічны памер валавой выручкі, які дазваляе ім прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, зніжаецца з 13,5 млрд рублёў да 1,5 млрд. Гэта звязана з тым, што ў ходзе правапрымяняльнай практыкі ССП у апошнія гады кантрольныя службы заўважылі не зусім празрыстыя схемы. У першую чарчу гэта тычыцца выкарыстання рахункаў ІП пры ажыццяўленні розных незаконных схем сыходу ад падаткаабкладання.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.