Вы тут

Сярэдняя тэмпература прагназуецца на 9-10 градусаў вышэй за норму


У першай палове тыдня на тэрыторыі Беларусі чакаецца даволі цёплае, але вільготнае і ветранае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Увогуле, сёлета люты больш нагадвае надвор'е другой паловы сакавіка. Пачнецца з цёплага надвор'я. У першыя дні месяца актыўныя цыклоны працягнуць пастаўляць у нашу краіну сагрэтае Гальфстрымам акіянічнае паветра. Менавіта таму ў Беларусі і надалей будзе анамальна цёпла, калі сярэдняя тэмпература чакаецца на 9-10 градусаў вышэй за норму. А норма ў першай дэкадзе лютага складае ад мінус 4 да мінус 8,5 градуса.

Але такая цеплыня ў лютым, гэта не заўсёды камфортна, лічыць Дзмітрый Рабаў. У першую палову тыдня чакаецца даволі ветранае надвор'е, а спецыялістамі аб'яўлена штармавое папярэджанне. У аўторак часам пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўдзень будзе 3—8 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 10 градусаў.

Мокры снег і дождж чакаецца амаль паўсюдна і ў сераду. Уначы на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тады ўвогуле стане штарміць, бо чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—22 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе плюс 1—6 градусаў, а ўдзень па паўднёвым усходзе — да 8 цяпла.

Прыкладна з чацвярга чакаецца ўжо больш спакойнае надвор'е. Так, 4 лютага часам пройдуць невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. Уначы і раніцай у некаторых раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а ўдзень будзе ад нуля да 5 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу таксама чакаюцца невялікі дождж і мокры снег. Месцамі прагназуецца туман, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, а ўдзень будзе ад мінус 1 градуса да 4 цяпла. Даволі цёплае надвор'е прагназуецца і на выхадныя.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Анамальная цеплыня Гальфстрыма

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.