У Віцебску непаўналетні выстраліў у мужчыну, якога параніў. А цэліўся ў даму — толькі за тое, што яна спрабавала супакоіць шумную кампанію.
— Хлопец святкаваў у кампаніі дзень нараджэння сябра. Сядзелі за сталом у кватэры, якая належыць бацькам аднаго з падлеткаў. Выпівалі, шумелі, перашкаджалі адпачываць суседзям па пад'ездзе. Жанчына з ніжняга паверха выйшла на вуліцу, зрабіла заўвагу моладзі, якая весялілася на балконе. У ходзе непрацяглай лаянкі наш «герой» пачаў страляць у суседку. Яе закрыў ад чарговага стрэлу сужыцель. Ён быў лёгка паранены ў руку, — паведаміла «Звяздзе» памочніца пракурора г. Віцебска Яўгенія Пруднікава.
Як высветлілася падчас расследавання, у хлопца быў пісталет, які ён узяў у старэйшай сястры. Стралку за свае дзеянні свеціць да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Падобны выпадак на гэтым тыдні зафіксаваны і ў Брэсце, калі супрацоўнікі міліцыі затрымалі 15-гадовага навучэнца каледжа будаўнікоў. Той з балкона бацькоўскай кватэры страляў з пнеўматычнага пісталета. Падлетак зрабіў некалькі выстралаў па школьніках 10 і 11 гадоў, што знаходзіліся ў двары дома. На шчасце, ніхто з дзяцей не пацярпеў, затое шкода была нанесена аўтамабілю, прыпаркаванаму ля дома. Падлетка затрымалі. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».