Вы тут

Кантрабанду дасталі з дапамогай «балгаркі»


Паток цыгарэт, што нелегальна перамяшчаюцца праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў краіны ЕС, не спыняецца.

Прычым гэты паток не толькі не скарачаецца, а нават узрастае. Калі ў мінулым месяцы гродзенскія мытнікі спынілі тытунёвую кантрабанду агульным коштам больш за 97 мільёнаў рублёў, то з пачатку сакавіка — ужо амаль на 213 мільёнаў рублёў.


Парушальнікі хаваюць «левыя» цыгарэты пад прыкрыццём іншых тавараў, робяць тайнікі як у легкавіках, так і ў «фурах». Нярэдка, каб дабрацца да гэтых хованак, трэба дэманціраваць розныя часткі аўтамабіля альбо валодаць спецыяльнымі ведамі ў галіне электрамеханікі.

Асабліва ўражвае апошняе затрыманне ў пункце пропуску «Брузгі», дзе з тайніка машыны дасталі больш за 17 тысяч пачкаў цыгарэт на суму каля 166 мільёнаў рублёў. Выявіць кантрабанду дапамагла спецыяльная сканіруючая тэхніка, якая знаходзіцца ў распараджэнні супрацоўнікаў мытні і здольная заўважыць нават самы мудрагелісты тайнік. У гэтым выпадку ў аператара-аналітыка, які сканіраваў грузавы аўтамабіль, выклікала падазрэнне канструктыўная асаблівасць паўпрычэпа-платформы. І, як аказалася, недарэмна. Мытны дагляд засведчыў, што ў сярэдняй частцы паўпрычэпа па ўсёй даўжыні ніжняй секцыі прыстасавалі металічную скрынку, якая служыла тайніком. Каб атрымаць да яго доступ, мытнікі былі вымушаны разгрузіць тавар і прымяніць спецыяльныя рэжучыя інструменты. Па факце незаконнага перамяшчэння тытунёвых вырабаў вядзецца адміністрацыйны працэс.

— Нагадваем, што перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў у тайніках пагражае парушальніку не толькі штрафам з канфіскацыяй схаваных прадметаў. Уладальнік аўтамабіля можа застацца і без свайго транспартнага сродку, — папярэджвае старшы інспектар Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія РАМАНЮК.

І такая мера пасля таго, як гродзенскія мытнікі выявілі цыгарэты ў аўтамабільных тайніках, ужо неаднойчы прымянялася. Толькі з пачатку сёлетняга года сваіх гаспадароў пазбавіліся машыны агульным коштам больш за 6,5 мільярда рублёў.

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.