Вы тут

Кошты на паслугі лазняў пайшлі ўніз


Па разліках Мінгандлю, тарыф на іх наведванне павінен складаць да 65 тысяч.

Пасля ўмяшання Міністэрства гандлю ў сферу фарміравання тарыфаў на паслугі грамадскіх лазняў асобныя з іх знізілі кошт наведвання на 40 працэнтаў.


Нагадаем, нядаўна было агучана, што цэны ў грамадскіх лазнях патрабуюць дэталёвага вывучэння. Справа ў тым, што ў сувязі з прыняццем урадам краіны пастановы ад 9.01.2016 года №8, якой паслугі лазняў выключаны з пераліку сацыяльна значных, асобныя суб'екты гаспадарання пачалі рэзка падымаць тарыфы на такі від паслуг.

«Згодна са звесткамі маніторынгу, у асобных рэгіёнах кошт двухгадзіннага сеанса ў агульным аддзяленні дасягае 139 900 рублёў (г. Жыткавічы). Пры гэтым аналагічныя паслугі ў іншых рэгіёнах істотна таннейшыя. Напрыклад, у Мінску — 55 тысяч рублёў (КУП «Гарадскія лазні»). У выніку за студзень-люты гэтага года індэкс спажывецкіх цэн у краіне склаў 104,8 працэнта, у тым ліку па паслугах лазняў — 155,8 працэнта (пры ўстаноўленым параметры змянення спажывецкіх цэн на 2016 год не больш за 12 працэнтаў)», паведамляла прэс-служба міністэрства. У сувязі з гэтым Мінгандлю прыступіла да дэталёвага вывучэння парадку і абгрунтаванасці фарміравання тарыфаў.

І вось міністэрства інфармуе, што, напрыклад, у Лельчыцах кошт наведвання грамадскай лазні зніжаны з 103 600 рублёў да 75 тысяч. Па Мінску тарыф на паслугі агульных аддзяленняў лазняў склаўся ў дыяпазоне ад 55 да 65 тысячы рублёў. У абласцях ён вырас практычна ўдвая і складае ад 30 тысяч у Магілёве да 90 тысяч у Барысаве. Найбольш высокі рост тарыфу з пачатку года — у Гомельскай вобласці (ад 2,5 да 3,5 раза), Мінскай вобласці (2,3 раза). За гэты перыяд наведвальнасць лазняў у абласцях скарацілася практычна ў два разы.

Па разліках Мінгандлю, цяпер тарыф на наведванне грамадскай лазні павінен складаць да 65 тысяч рублёў, што пры належнай арганізацыі дазволіць забяспечыць рэнтабельную працу адпаведных прадпрыемстваў. Міністэрства накіравала рэкамендацыі аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму аб неабходнасці зніжэння тарыфаў за кошт скарачэння выдаткаў, правядзенні ўзважанай тарыфнай палітыкі на паслугі грамадскіх лазняў з мэтай захавання наведвальнасці.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: У грамадскія лазні вернуць «лёгкую пару»?

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.