Вы тут

Эвалюцыя як гарантыя стабільнасці


За ходам V Усебеларускага народнага сходу жыхары Гомельшчыны сачылі ўважліва. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады актыўна абмяркоўваецца ў многіх працоўных калектывах вобласці.


На прадпрыемствах і ў арганізацыях глядзелі трансляцыю форуму і абмяркоўвалі тэмы, паднятыя на высокім узроўні. Усебеларускі народны сход — гэта адна з формаў рэалізацыі нашых канстытуцыйных правоў, адзначае дэкан гуманітарна-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Валерыя Шыбаловіч:

— Гэта спосаб арганізаваць маштабны дыялог паміж уладай і народам. Для мяне вельмі важна, што ёсць стабільнасць дзяржаўнай палітыкі. Мы арыентаваны на планамернае сацыяльна-эканамічнае развіццё без рэзкіх скачкоў. Паглядзіце, як у нас сёння рэалізуюцца сацыяльныя гарантыі: гэта і будаўніцтва бальніц, школ, дзіцячых садоў. Наколькі нашы людзі палепшылі свае жыллёвыя ўмовы, колькі дзетак нарадзілася ў апошнія гады! У мяне ў самой сям'я папоўнілася дваімі дзецьмі. Ёсць магчымасці і для развіцця моладзі, у тым ліку і студэнцкай. Каб нам рэалізоўваць сацыяльныя праграмы, праводзіць рэформы ў сферы адукацыі (а гэта бюджэтная сфера), патрэбны рэсурсы. Значыць, неабходна развіваць прамысловасць і сельскую гаспадарку, пашыраць рынкі збыту нашай прадукцыі, павышаць канкурэнтаздольнасць, укараняць інавацыйныя тэхналогіі, прыцягваць дадатковыя інвестыцыі. Усё гэта ёсць у праграме на наступную пяцігодку.

Адміністрацыя Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека арганізоўвала трансляцыю V Усебеларускага народнага сходу не толькі для медыцынскіх работнікаў, але і для пацыентаў. Менавіта ў гэтай установе лечаць людзей, якія пражываюць на тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, нагадвае намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Эльдар Надыраў:

— Мы спадзяёмся, што клопат дзяржавы пра людзей, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі, абавязкова працягнецца і ў наступныя пяць гадоў. Тыя паказчыкі, якія запланаваны, павінны быць выкананы: гэта і павелічэнне чаканай працягласці жыцця да 75 гадоў, зніжэнне смяротнасці ў працаздольным узросце і дзіцячай, развіццё агульнай медыцынскай практыкі.

Загадчыца кафедры эканомікі і кіравання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны Іна Бабына заўважае, што ўся эканоміка павінна стаць інавацыйнай па сваёй сутнасці. Напрыклад, шырокую вядомасць у свеце набыў шэраг камп'ютарных праграм беларускіх распрацоўшчыкаў, у цэлым работа Парка высокіх тэхналогій:

— Было б нядрэнна, калі б ён пачаў прырастаць за кошт стварэння новых структур у рэгіёнах. Сёння размова ідзе пра рэформы, але гэта рэформы эвалюцыйнага, а не рэвалюцыйнага характару. Для любога жыхара краіны гэта вельмі важна. Працаваць трэба ў правільна выбраным кірунку — тады будзе вынік. Таму мы павінны развівацца на прынцыпах зялёнай эканомікі і ў Рэчышчы эканомікі ведаў. Для нас сёння важна развіццё сферы паслуг, звязаных з інфармацыйнымі, камунікацыйнымі тэхналогіямі. Тут, улічваючы багаж ведаў, сістэму вышэйшай адукацыі, якая створана ў Рэспубліцы Беларусь, можна дабіцца важных поспехаў. Несумненна, прыярытэтамі будуць заставацца машынабудаванне і шэраг іншых традыцыйных галін, але неабходна шукаць новыя пункты росту, пра якія казаў Прэзідэнт краіны.

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.