Вы тут

Маладзёжны лагер «Бе-La-Русь» распачынае сваю работу


XXV Міжнародны маладзёжны лагер «Бе-La-Русь» распачынае сёння сваю работу ў Верхнядзвінскім раёне.


— Лагер штогод арганізуецца на стыку межаў трох краін — у раёне Кургана Дружбы. Арганізатары, як і раней: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Саюз за прагрэс моладзі Латвіі, Расійскі Саюз Моладзі. На вяршыні кургана расце дуб — як сімвал добрасуседскіх адносін трох нацый. Менавіта таму дубовы ліст — сімвал лагера, — паведамілі «Звяздзе» ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.

Каля 500 хлопцаў і дзяўчат возьмуць удзел у дзясятках мерапрыемстваў. З улікам юбілейнага характару сёлетняга міжнароднага лагера ў праграме з'явіліся навінкі: упершыню адбудзецца спартыўны фестываль «Бе-La-Рускія алімпійскія гульні». Гэта — комплекс камандных і індывідуальных спаборніцтваў: футбол, валейбол, канат, армрэслінг, гіравы спорт.

Не менш насычаная сёлета і культурная праграма: фестывалі «Бе-La-Рускія зоры» і бардаўскай песні, конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева «Бе-La-Русі», бітва дыджэяў «Залатыя хіты XX стагоддзя» і іншае.

Для пачаткоўцаў лагера будуць працаваць творчыя майстэрні.

Традыцыяй сталі выступленні «зорак». На галоўнай сцэне выступяць удзельнікі «залатога складу» легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

Закрыецца лагер у нядзелю.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Моладзь на стыку трох краін

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.