Вы здесь

Прэзідэнт уручыць узнагароды нацыянальнай сборнай па веславанні на байдарках і каноэ


Адпаведны Указ Прэзідэнт падпісаў 28 кастрычніка.


Медаль "За працоўныя заслугі" атрымаў трэнер-выкладчык філіяла "Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву" Міхаіл Азёмша, старэйшыя трэнеры нацыянальнай каманды Беларусі Мікалай Банько і Генадзь Галіцкі. Гэтай узнагароды ўдастоены таксама спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды Марына Літвінчук і Вольга Худзенка. Ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" прысвоена спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Арцёму Козыру.

Асаблівая падстава для ўшанавання — 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенка, золата Арцёма Козыра на ІІ Еўрапейскіх гульнях. Усяго па выніках спаборніцтва беларускія байдарачнікі і канаісты заваявалі 10 узнагарод. Пераможную серыю спартсмены працягнулі і ў жніўні на чэмпіянаце свету ў венгерскім Сегедзе, дзе зборная ўзяла 14 медалёў. А 15 узнагарод маладзёжнай і юніёрскай зборнай Беларусі на чэмпіянатах Еўропы ў Рачыцы (Чэхія) — пацверджанне не толькі спартыўнага майстэрства атлетаў, але і выдатнай школы веславання, самаадданай працы трэнераў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.