Вы здесь

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску


Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі

Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй...

Гэты верш Янкі Купалы ў выкананні царкоўнага хору прагучаў у мінскім храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага. Так пачалася ўрачыстая сустрэча з адноўленай праваслаўнай святыняй — напрыстольным крыжом Тураўскай епархіі ХІІ-ХІІІ стагодзяў. 

Прысутныя мелі магчымасць дэталёва разгледзець унікальны твор, пачуць расповед Патрыяршага Экзарха усея Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна пра гісторыю аднаўлення гэтай святыні. Затым Тураўскі крыж быў урачыста перанесены у Мінскі Кафедральны сабор. Туды ў той жа час быў прывезены спіс яшчэ адной хрысціянскай святыні — Жыровіцкага абраза Маці Божай. 

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.


Яўген ПЯСЕЦКІ


Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.