Вы тут

НАРКАГАНДАЛЬ КАЛЯ КАВЯРНІ


Каля будынка дзіцячай кавярні на плошчы Бангалор у сталіцы аператыўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеяння гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама разам з байцамі спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі 34 гадовага мінчаніна, які займаўся продажам асабліва небяспечнага наркотыку — «метадону».

Праваахоўнікі канфіскавалі ў яго 11 грамаў гэтага рэчыва, якога магло б хапіць больш чым на 20 доз. Свой «тавар» наркадылер, які, дарэчы, афіцыйна лічыўся беспрацоўным, прадаваў па 100 долараў за грам, а выручаныя грошы ўкладваў у будаўніцтва прыватнага дома на тэрыторыі Мінскай вобласці. Да таго ж і сам не супраць быў атрымаць «кайф»: па інфармацыі аператыўнікаў, мужчына ўжо каля дзесяці гадоў «сядзеў» на наркотыках, у 2004 годзе за аналагічнае злачынства быў прыгавораны да турэмнага тэрміну і толькі нядаўна выйшаў на свабоду.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.