Вы тут

XXL — фармат для ўсіх памераў


Тэлеканал «Беларусь-1» прыступіў да выпуску новага глянцавага часопіса «XXLwomanTV». Пад «вокладкай» — мода і здароўе, догляд сябе і выхаванне дзяцей, культурныя мерапрыемствы і падзеі свецкага жыцця — карацей, усе тэмы, якія цікавяць сучасных жанчын і не толькі іх.

1386302841898_6-6

Вядуць праграму спявачка, салістка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» Алена Ланская, для якой праца па той бок экрана — гэта новы вопыт, і добра знаёмы гледачам па праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» Глеб Давыдаў. А гасцямі першых выпускаў тэлечасопіса сталі Аляксей Хлястоў і Іна Афанасьева.

Дарэчы, у тэлевізійных кулуарах «XXLwomanTV» называюць аналагам праграмы «Культурныя людзі». Нагадаем, гэта праграма, якую стварыла і вяла эфектная брунетка Аліна Краўцова, 5 гадоў была галоўным тэлегідам па культурных падзеях Беларусі і нават атрымала прафесійную прэмію «Тэлевяршыня». Яе спадкаемца — «Культурныя людзі+» з Дзмітрыем Кахно і спявачкай Наталляй Лук'янцавай — пратрымаўся ў эфіры ўсяго адзін сезон. Якім атрымаецца трэці пераемнік, пакажа час. Пакуль жа вядучыя новай праграмы прызначаюць спатканне гледачам кожную нядзелю пасля поўдня.

Калі: 8 снежня, 13.15.

Дзе: «Беларусь-1».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.