Вы тут

Па­ра­зу­мен­не трэ­ба шу­каць ра­зам


Фес­ты­валь «Сла­вян­скае адзін­ства-2014» змя­ніў фар­мат, але ж сяб­роў­скія па­чуц­ці за­ста­лі­ся ра­ней­шы­мі

Упер­шы­ню за 45 га­доў іс­на­ван­ня тра­ды­цый­ны між­на­род­ны фес­ты­валь «Сла­вян­скае адзін­ства-2014» прай­шоў без прад­стаў­ні­коў Укра­і­ны. Аб гэ­тым шка­да­ва­лі ўсе ўдзель­ні­кі ад Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі.

Да­рэ­чы, боль­шасць прос­тых ра­сі­ян уво­гу­ле не ве­раць, што су­се­дзі, сяб­ры і сва­я­кі, якія апы­ну­лі­ся па ін­шы бок мя­жы, не хо­чуць мець з імі ста­сун­каў. Пра тое ж ка­за­лі і з вя­лі­кай сцэ­ны, уста­ля­ва­най у цэнт­ры не­вя­ліч­ка­га пры­меж­на­га га­рад­ка Клі­ма­ва Бран­скай воб­лас­ці. Стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Двор­нік ад­зна­чыў, што дра­ма­тыч­ныя па­дзеі ва Укра­і­не, якія вост­рым бо­лем ад­гу­ка­юц­ца ў сэр­цы, не да­зво­лі­лі ёй пры­няць удзел у гэ­тай су­стрэ­чы:

— Мы ж, бе­ла­ру­сы і ра­сі­я­не, упэў­не­ны, што нель­га ад­мя­няць свя­та, якое ста­ла сім­ва­лам друж­бы і цес­ных сва­яц­кіх су­вя­зяў для жы­ха­роў пры­гра­ніч­ных рэ­гі­ё­наў на­шых кра­ін. Упэў­не­ны, што ва Укра­і­не зной­дуць мір­нае вый­сце з кан­флік­та, які за­цяг­нуў­ся, па­лі­тыч­ная сі­ту­а­цыя ста­бі­лі­зу­ец­ца. І праз год мы збя­ром­ся ля ма­ну­мен­та Друж­бы ў тра­ды­цый­ным скла­дзе. Ня­хай агуль­ныя вы­то­кі сла­вян на­га­да­юць пра тое, на­коль­кі важ­на быць ра­зам, жыць у мі­ры і зго­дзе.

Свя­та па­ча­ло­ся з вы­ка­нан­ня гім­наў Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны і Ра­сіі. Ма­літ­ва аб мі­ры ва Укра­і­не пра­гу­ча­ла на лі­тур­гіі ў мяс­цо­вым пра­ва­слаў­ным хра­ме, дзе слу­жы­лі дзе­вяць епіс­ка­паў і міт­ра­па­лі­таў з роз­ных рэ­гі­ё­наў. Да­рэ­чы, міт­ра­па­літ Ва­ла­ка­лам­скі Іла­ры­ён, які ўзна­чаль­вае ад­дзел вон­ка­вых цар­коў­ных су­вя­зяў Мас­коў­ска­га па­тры­яр­ха­та, ад­зна­чыў, што ад кож­на­га за­ле­жыць бу­ду­чы­ня дзя­цей і ўну­каў:

— Ка­лі мы бу­дзем слу­жыць да­бру, ка­лі мы бу­дзем лю­біць ад­но ад­на­го, ка­лі мы бу­дзем ве­рыць у Бо­га і вы­кон­ваць Яго за­па­ве­дзі — гэ­та са­мае леп­шае, што мы мо­жам зра­біць для на­шых кра­ін, на­ро­даў, дзя­цей і бу­ду­чы­ні. Па­ку­ты ўкра­ін­ска­га на­ро­да — гэ­та і на­шы па­ку­ты.

У фес­ты­ва­лі «Сла­вян­скае адзін­ства-2014» пры­ня­лі ўдзел ка­ля дзе­ся­ці ты­сяч ча­ла­век, бы­лі ся­род іх і прос­тыя ўкра­ін­цы, але ж мно­гія імк­ну­лі­ся не афі­ша­ваць свой удзел у свя­це ў ра­сій­скім га­рад­ку. Хоць сім­во­лі­ка ўсіх трох сла­вян­скіх на­ро­даў пры­сут­ні­ча­ла паў­сюль.

Ве­лі­зар­ную ці­ка­васць вы­клі­ка­лі пад­вор­кі бе­ла­ру­саў. На­ша хар­чо­вая пра­дук­цыя ў асаб­лі­вай рэ­кла­ме ў ра­сі­ян па­трэ­бы не мае.

У ча­кан­ні бе­ла­рус­кіх пры­сма­каў дзве ма­ла­дыя жы­хар­кі Клі­ма­ва — Воль­га Кан­дэль­ская, з дзі­цем на ру­ках, і Ган­на Пят­ру­шы­на. Клі­маў­чан­кі дзе­ляц­ца ўра­жан­ня­мі ад свя­та ўво­гу­ле і ад бе­ла­рус­кіх па­час­тун­каў у пры­ват­нас­ці:

— Нам усё бе­ла­рус­кае вель­мі па­да­ба­ец­ца. Згу­шчон­ка ў вас вель­мі смач­ная! А яшчэ мы заў­сё­ды імк­нём­ся на­бы­ваць абу­так бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці — у яго вель­мі доб­рая якасць.

Ка­лі раз­мо­ва не­па­збеж­на за­хо­дзіць пра Укра­і­ну, з якой Клі­маў­скі ра­ён мя­жуе, дзяў­ча­ты на­зы­ва­юць сі­ту­а­цыю не­пры­ем­най і вы­каз­ва­юць тры­во­гу за сва­іх дзя­цей.

— Тут шмат роз­ных плё­так хо­дзіць. Але ж мае сва­я­кі з Лу­ган­скай воб­лас­ці за­раз пры­вез­лі да нас сю­ды сва­іх дзя­цей. І са­мі збі­ра­юц­ца з'яз­джаць ад­туль.

Гас­па­ды­няй фес­ты­ва­лю «Сла­вян­скае адзін­ства» кож­ны год па чар­зе ста­но­віц­ца ад­на з трох су­сед­ніх кра­ін. Праз два га­ды пры­ма­ю­чым бо­кам па­він­на быць Укра­і­на. Бе­ла­ру­сы і ра­сі­я­не шчы­ра спа­дзя­юц­ца, што доб­рая тра­ды­цыя ад­но­віц­ца. Усе зной­дуць па­ра­зу­мен­не і зноў ра­зам бу­дуць спя­ваць пес­ні і ганд­ля­ваць.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ, фо­та аў­та­ра.

Бран­ская воб­ласць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.