Вы тут

Ліст пяром Коласа ды хлеб з жалудоў


Су­пра­цоў­ні­кі музеяў пры­ваб­лі­ва­юць на­вед­валь­ні­каў не­тра­ды­цый­ны­мі спо­са­ба­мі

На­шы му­зеі ў блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве па­він­ны за­быць пра бюд­жэт­нае фі­нан­са­ван­не і з год­нас­цю іс­на­ваць ва ўмо­вах рын­ку. Пра гэ­та і не толь­кі іш­ла раз­мо­ва на дру­гім на­цы­я­наль­ным фо­ру­ме «Му­зеі Бе­ла­ру­сі», які прай­шоў у Го­ме­лі.

Дзе­ці з за­да­валь­нен­нем вы­клад­ва­лі з вя­ліз­ных ку­бі­каў вы­явы па­лот­наў вя­до­мых бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, праз спе­цы­яль­ныя аку­ля­ры раз­гляд­ва­лі 3D-ма­люн­кі, з да­па­мо­гай су­час­ных тэх­на­ло­гій ства­ра­лі ары­гі­наль­ныя ін­ста­ля­цыі. Да­рэ­чы, і да­рос­лыя не ад­ста­ва­лі. Ця­га фа­та­гра­фа­вац­ца з кас­цю­мі­ра­ва­ны­мі ге­ро­я­мі роз­ных эпох бы­ла поў­нас­цю за­да­во­ле­на ар­га­ні­за­та­ра­мі ме­ра­пры­ем­ства. Не­вя­ліч­кія пе­ра­соў­ныя вы­ста­вы прад­ста­ві­лі ка­ля 100 дзяр­жаў­ных, ве­да­мас­ных і гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, а так­са­ма кам­па­ній, якія пра­цу­юць у сфе­ры му­зей­ных тэх­на­ло­гій і ін­дуст­рый. Бы­лі на фо­ру­ме і экс­па­на­ты, якія мож­на бы­ло з'ес­ці ці вы­піць. На тэ­ры­то­рыі «зям­лян­кі» Го­мель­ска­га му­зея ва­ен­най сла­вы, на­прык­лад, час­та­ва­лі ту­шон­кай, жо­дзін­цы да­ва­лі па­каш­та­ваць хлеб, вы­пе­ча­ны па пар­ты­зан­скіх рэ­цэп­тах — з да­дат­ка­мі траў і жа­лу­доў. А вось спе­цы­я­ліс­ты шкло­ўска­га края­знаў­ча­га му­зея спа­ку­ша­лі «агур­коў­кай» і са­лам на шпаж­ках.

30-38

На­пі­саць пісь­мо з па­та­ем­ным жа­дан­нем пя­ром кла­сі­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Яку­ба Ко­ла­са — ка­лі лас­ка! На­дру­ка­ваць паш­тоў­ку з улас­най вы­явай — не праб­ле­ма! Вы­ле­піць на ган­чар­ным кру­зе гле­чык — з за­да­валь­нен­нем! Ган­на Кузь­міч, за­гад­чы­ца ад­дзе­ла па збо­ры му­зей­ных ма­тэ­ры­я­лаў і экс­па­зі­цый­най дзей­нас­ці Го­мель­ска­га па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га ан­самб­ля, га­во­рыць, што ін­тэр­ак­тыў­ныя за­ня­ткі — не толь­кі вы­ста­вач­ны пра­ект. На пра­ця­гу апош­ня­га го­да ў му­зей пры­хо­дзяць школь­ні­кі ма­лод­шых кла­саў, каб у фор­ме гуль­ні больш да­ве­дац­ца пра гіс­то­рыю род­на­га краю. Дзе­ці раз­гад­ва­юць тэ­ма­тыч­ныя кры­жа­ван­кі, вы­раб­ля­юць сва­і­мі ру­ка­мі паш­тоў­кі, а по­тым пры­вод­зяць у му­зей сва­іх баць­коў. І тут вы­свят­ля­ец­ца, што не ўсе з іх зда­гад­ва­лі­ся аб на­яў­нас­ці та­кой маг­чы­мас­ці куль­тур­на ўзба­га­ціц­ца:

— Гэ­ты пра­ект раз­лі­ча­ны на да­лё­кую перс­пек­ты­ву і ад­да­чы заўт­ра ад яго цяж­ка ча­каць. Але ж, спа­дзя­ю­ся, та­кім чы­нам на­ра­джа­ец­ца ін­та­рэс да гіс­то­рыі свай­го краю, у на­шым гра­мад­стве бу­дзе больш куль­тур­ных і аду­ка­ва­ных лю­дзей. Мы ве­рым, што яны по­тым сва­іх на­шчад­каў да нас у му­зей пры­вя­дуць.

Шмат раз­моў бы­ло і на­конт інф­ра­струк­ту­ры, якая іс­нуе пры мно­гіх еў­ра­пей­скіх му­зе­ях: гэ­та і ка­вяр­ні, і кра­мы, і ліф­ты з пан­ду­са­мі для ін­ва­лі­даў... Ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Пра­кап­цоў га­во­рыць, што ганд­лё­выя ва­кол­му­зей­ныя ўста­но­вы мо­гуць пры­но­сіць ад 40% да 60% пры­быт­ку:

— Але ж спра­ва ў тым, што наш му­зей быў па­бу­да­ва­ны ў 1957 го­дзе, ка­лі ні­хто не ду­маў пра ад­па­вед­ную інф­ра­струк­ту­ру. Са­праў­ды, у Еў­ро­пе ча­ла­век, які зай­шоў у му­зей, без су­ве­ні­ра ад­туль не вый­дзе, ха­ця б паш­тоў­ку з вы­явай лю­бі­май кар­ці­ны ку­піць. У нас так­са­ма ўсё гэ­та бу­дзе. Ня­даў­на, на­прык­лад, мы за­мо­ві­лі ары­гі­наль­ныя су­ве­ні­ры на пар­ца­ля­на­вым за­вод­зе ў Доб­ру­шы.

30-37

Пад­час фо­ру­му прай­шлі лек­цыі, дыс­ку­сіі, трэ­нін­гі і май­стар-кла­сы з удзе­лам вя­до­мых пра­фе­сі­я­на­лаў у воб­лас­ці му­зея­ло­гіі і му­зей­най дзей­нас­ці Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Гер­ма­ніі, Сла­ва­кіі і Літ­вы. Мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў ад­зна­чыў, што му­зеі па­він­ны пры­рас­таць не столь­кі коль­кас­на, коль­кі якас­на:

— Га­лоў­нае, на мой по­гляд, не тое, якім чы­нам гля­дач атрым­лі­вае ін­фар­ма­цыю, а якую ін­фар­ма­цыю ён атрым­лі­вае. Му­зей — сро­дак вы­ха­ван­ня, і са­мае га­лоў­нае — якая кан­цэп­цыя за­кла­дзе­на ў кож­ную му­зей­ную экс­па­зі­цыю. Гэ­тая кан­цэп­цыя па­він­на ад­па­вя­даць ча­су. На­ша за­да­ча — знай­сці ад­па­вед­ныя тэх­ніч­ныя срод­кі, каб гэ­тую кан­цэп­цыю да­нес­ці.

Не­звы­чай­ныя і глы­бо­кія кан­цэп­цыі ўлас­ці­выя заў­сё­ды экс­па­зі­цы­ям Вет­каў­ска­га му­зея ста­ра­вер­ства і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый. Та­му не­вы­пад­ко­ва, што ды­рэк­тар гэ­тай уста­но­вы Га­лі­на Ня­ча­е­ва бы­ла пры­зна­на леп­шым кі­раў­ні­ком му­зей­ных уста­ноў кра­і­ны. Гран-пры кон­кур­су «Му­зеі Бе­ла­ру­сі — трэ­ця­му ты­ся­ча­год­дзю» атры­маў На­цы­я­наль­ны мас­тац­кі му­зей у на­мі­на­цыі «Леп­шае ўяў­лен­не му­зея на экс­па­зі­цыі фо­ру­му». У на­мі­на­цыі «Леп­шае на­ву­ко­вае пра­ек­та­ван­не экс­па­зі­цыі фо­ру­му» вы­шэй­шай ацэн­кай ад­зна­ча­на ра­бо­та Брэсц­ка­га аб­лас­но­га края­знаў­ча­га му­зея, пры­све­ча­ная гіс­то­рыі Брэст­чы­ны са ста­ра­жыт­ных ча­соў да пер­шай чвэр­ці ХХ ста­год­дзя. У на­мі­на­цыі «Леп­шае мас­тац­кае пра­ек­та­ван­не» пе­ра­мож­цам пры­зна­на экс­па­зі­цыя Ашмян­ска­га края­знаў­ча­га му­зея імя Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча.

У якас­ці га­на­ро­ва­га гос­ця і су­стар­шы­ні жу­ры на фо­ру­ме пры­сут­ні­чаў ды­рэк­тар Дзяр­жаў­на­га Эр­мі­та­жа Мі­ха­іл Пі­ят­роў­скі. Ша­ноў­на­му гос­цю з Санкт-Пе­цяр­бур­га на цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця ад го­мель­скіх кан­ды­та­раў да­стаў­ся ад­мыс­ло­вы торт з ма­люн­кам бу­дын­каў Эр­мі­та­жа і го­мель­ска­га па­ла­ца Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.