Вы тут

Шырокае поле для работы


ЕА­ЭС — не па­на­цэя і не «ха­ля­ва», а пля­цоў­ка вя­лі­кіх маг­чы­мас­цяў

9 каст­рыч­ні­ка пар­ла­мен­та­рыі адзі­на­га­лос­на ра­ты­фі­ка­ва­лі да­га­вор аб Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе, Прэ­зі­дэнт пад­пі­саў за­кон аб ра­ты­фі­ка­цыі. Па­трэб­на ска­заць, што ра­ней ана­ла­гіч­ныя кро­кі здзейс­ні­лі ў Ра­сіі і Ка­зах­ста­не. Та­кая сі­ту­а­цыя азна­чае, што апош­нія юры­дыч­ныя фар­маль­нас­ці на шля­ху да еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі па­спя­хо­ва пе­ра­адо­ле­ны і ўжо з Но­ва­га го­да ЕА­ЭС ста­не геа­па­лі­тыч­най рэ­аль­нас­цю, а дзяр­жа­вы — чле­ны гэ­та­га са­ю­за (Бе­ла­русь, Ра­сія, Ка­зах­стан, а так­са­ма Ар­ме­нія, якая зна­хо­дзіц­ца ў пра­цэ­се да­лу­чэн­ня да ЕА­ЭС) бу­дуць яшчэ блі­жэй ад­на да ад­ной.

Хто най­больш вый­грае ад аб'­яд­нан­ня?

У пе­ры­я­дыч­най прэ­се, ін­тэр­нэт-пра­сто­ры ад­ра­зу па­ча­лі­ся спе­ку­ля­цыі на тэ­му та­го, што еў­ра­зій­ская ін­тэ­гра­цыя з'яў­ля­ец­ца па­лі­тыч­ным пра­ек­там Маск­вы, а за­ці­каў­ле­насць са­юз­ні­каў зво­дзіц­ца да ба­наль­на­га жа­дан­ня ска­рыс­тац­ца «ім­пер­скі­мі ам­бі­цы­я­мі» Ра­сіі ды вы­цяг­нуць як ма­га больш гро­шай з да­вер­лі­вых ула­да­роў Крам­ля.

Па­доб­нае ба­чан­не ма­ты­ваў ін­тэ­гра­цыі не толь­кі не мае ні­чо­га агуль­на­га з рэ­ча­іс­нас­цю, але і, ка­лі не з'яў­ля­ец­ца свя­до­май хлус­нёй ды пра­ва­ка­цы­яй, здзіў­ляе не­да­свед­ча­нас­цю не­ка­то­рых аў­та­раў у пы­тан­нях між­на­род­ных ад­но­сін і эка­но­мі­кі.

Пра рэ­аль­ную вы­га­ду парт­нё­раў па ін­тэ­гра­цыі свед­чаць ліч­бы ганд­лё­вай ста­тыс­ты­кі Ра­сіі і кра­ін «чац­вёр­кі». Па вы­ні­ках 2013 го­да ў Ра­сіі скла­ла­ся аб­са­лют­на ста­ноў­чае ганд­лё­вае саль­да з кра­і­на­мі Еў­ра­зій­ска­га са­ю­за: з Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь ка­ля 6 млрд до­ла­раў, з Ка­зах­ста­нам ка­ля 9 млрд, а з Ар­ме­ні­яй — ка­ля 800 млн до­ла­раў. Та­кім чы­нам, да­лей­шае эка­на­міч­нае аб'­яд­нан­не з Мінск­ам, Аста­ной і Ерэ­ва­нам з'яў­ля­ец­ца ад­на­знач­на перс­пек­тыў­ным для ра­сій­скіх дзе­ла­вых ко­лаў, і не­здар­ма на­ват са­мо сло­ва «эка­на­міч­ны» ўвай­шло ў наз­ву но­ва­га ін­тэ­гра­цый­на­га фар­ма­ту, пад­крэс­лі­ва­ю­чы та­кім чы­нам яго ха­рак­тар і жа­дан­ні за­сна­валь­ні­каў.

Тра­ды­цыя ін­тэ­гра­цыі

Ка­лі ж ка­заць аб па­лі­тыч­ных ма­ты­ва­цы­ях, то на­са­мрэч Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь і Ка­зах­стан ма­юць улас­ную ідэа­ло­гію, а так­са­ма тра­ды­цыі ін­тэ­гра­цыі не мен­шыя, а, мо­жа, на­ват і боль­шыя за ра­сій­скіх са­юз­ні­каў. Не трэ­ба за­бы­ваць, што ме­на­ві­та афі­цый­ны Мінск з ча­су рас­па­ду СССР сіс­тэ­ма­тыч­на вы­сту­паў з ін­тэ­гра­цый­ны­мі пра­па­но­ва­мі, што аб­умо­ві­ла раз­мя­шчэн­не штаб-ква­тэ­ры СНД у бе­ла­рус­кай ста­лі­цы і пры­вя­ло да ства­рэн­ня ў 1999 го­дзе Са­юз­най дзяр­жа­вы Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі — ін­тэ­гра­цый­на­га фар­ма­ту, які да­гэ­туль не мае прэ­цэ­дэн­таў ад­нос­на глы­бі­ні аб'­яд­нан­ня на ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры.

Што ты­чыц­ца Ка­зах­ста­на, то са­ма ідэя еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі бы­ла лі­та­раль­на вы­пес­та­ва­на яго лі­да­рам Нур­сул­та­нам На­за­рба­е­вым, які яшчэ ў да­лё­кім 1994 го­дзе, вы­сту­па­ю­чы ў Ка­ра­леў­скім ін­сты­ту­це між­на­род­ных ад­но­сін Сhаthаm Hоusе (Вя­лі­ка­бры­та­нія) за­явіў, што «Ка­зах­стан пас­ля­доў­на ад­стой­вае ідэю эка­на­міч­най ін­тэ­гра­цыі кра­ін СНД».

Вя­до­ма, што за­раз і Бе­ла­русь, і Ка­зах­стан ма­юць улас­ныя ін­та­рэ­сы ў ін­тэ­гра­цыі, а бе­ла­рус­кае кі­раў­ніц­тва слуш­на лі­чыць, што пе­рад па­лі­ты­кай па­він­ны іс­ці кан­крэт­ныя эка­на­міч­ныя пра­ек­ты. Га­лоў­ным фак­та­рам лю­бой су­мес­най пра­цы, у тым лі­ку па­лі­тыч­най, па­він­на быць імк­нен­не да па­вы­шэн­ня даб­ра­бы­ту кра­і­ны і асоб­на­га гра­ма­дзя­ні­на.

Кры­ты­ка ў ад­рас ін­тэ­гра­цый­ных пра­ек­таў на пост­са­вец­кай пра­сто­ры мае свае пад­ста­вы, ад­нак на­ўрад ці хто-не­будзь (на­ват са­мы ра­ды­каль­ны апа­зі­цы­я­нер) бу­дзе ад­маў­ляць той факт, што даб­ра­быт бе­ла­ру­саў вы­рас у дзя­сят­кі ра­зоў, а дзяр­жа­ва да­сяг­ну­ла знач­на­га пра­грэ­су ў па­раў­на­нні з 1995 го­дам, ка­лі на агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скім рэ­фе­рэн­ду­ме 83,3% ад пра­га­ла­са­ваў­шых (больш за ча­ты­ры міль­ё­ны ча­ла­век) вы­ка­за­лі пад­трым­ку кур­су кі­раў­ніц­тва на эка­на­міч­ную ін­тэ­гра­цыю з Ра­сі­яй.

У на­шы дні, згод­на з вы­ні­ка­мі са­цы­я­ла­гіч­на­га апы­тан­ня, пра­ве­дзе­на­га ў рам­ках пра­ек­та «Ін­тэ­гра­цый­ны ба­ро­метр» спе­цы­я­ліс­та­мі Цэнт­ра ін­тэ­гра­цый­ных да­сле­да­ван­няў Еў­ра­зій­ска­га бан­ка раз­віц­ця, уз­ро­вень гра­мад­скай пад­трым­кі ўдзе­лу Бе­ла­ру­сі ў еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі скла­дае ка­ля 65%. Уліч­ва­ю­чы той факт, што да­ныя ана­ла­гіч­на­га да­сле­да­ван­ня «Еў­ра­ба­ро­мет­ра», якое пра­во­дзіц­ца ся­род жы­ха­роў кра­ін ЕС, свед­чаць аб пад­трым­цы кур­су еў­ра­пей­скай ін­тэ­гра­цыі ў ся­рэд­нім на ўзроў­ні ка­ля 50%, то еў­ра­зій­ская ін­тэ­гра­цыя з'яў­ля­ец­ца кан­сэн­сус­ным вы­ба­рам бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства.

Кон­ту­ры эфек­тыў­нас­ці

Вядома, рэа­лі­за­цыя кож­най ідэі мае свае не­да­хо­пы і су­стра­кае вы­клі­кі на сва­ім шля­ху. На мой по­гляд, га­лоў­ным фак­та­рам ры­зы­кі еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі з'яў­ля­ец­ца не­жа­дан­не ра­сій­скіх алі­гар­хіч­на-сы­ра­він­ных ма­на­по­лій да кар­ды­наль­ных змен эка­на­міч­най куль­ту­ры. Ня­доб­ра­сум­лен­ная кан­ку­рэн­цыя, ма­на­па­лізм, ка­руп­цый­ныя схе­мы ды так зва­ныя «ад­ка­ты» на­ўрад ці су­мя­шчаль­ныя з эфек­тыў­най стра­тэ­гі­яй раз­віц­ця.

Спа­жы­вец­кі, экс­тэн­сіў­ны ха­рак­тар эка­но­мі­кі Ра­сіі, які сцвяр­джаў­ся апош­нія 20 га­доў, ужо пры­вёў да та­го, што кра­і­ны ЕА­ЭС за­раз вы­раб­ля­юць уся­го ка­ля 3% ад су­свет­на­га ВУП (для па­раў­на­ння, до­ля СССР бы­ла ка­ля 14%). Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя ў знач­най сту­пе­ні за­ле­жыць ад за­меж­ных тэх­на­ло­гій, бо асно­ву ра­сій­ска­га экс­пар­ту ў ЕС і КНР скла­дае сы­ра­ві­на, а ім­пар­ту — пра­мыс­ло­выя та­ва­ры.

На­іў­ная ілю­зія не­ка­то­рых ра­сій­скіх лі­бе­ра­лаў ад­нос­на «энер­ге­тыч­най ім­пе­рыі» так і за­ста­ла­ся ўто­пі­яй на фо­не санк­цы­й і тэх­на­ла­гіч­на­га эм­бар­га ЕС і ЗША. Вы­свет­лі­ла­ся, што на­ват наф­та­зда­бы­чу і рас­пра­цоў­ку ўлас­ных ра­до­ві­шчаў су­час­ная Ра­сія без за­ход­ніх тэх­на­ло­гій і аб­ста­ля­ван­ня не ў ста­не ажыц­цяў­ляць.

Та­му важ­най за­да­чай для ЕА­ЭС з'яў­ля­ец­ца рэа­лі­за­цыя пра­грам рэ­ін­дуст­ры­я­лі­за­цыі (ад­наў­лен­ня пра­мыс­ло­вас­ці), ма­дэр­ні­за­цыі і ім­парт­аза­мя­шчэн­ня. Толь­кі ра­сій­скі ім­парт за­раз скла­дае ка­ля 500 млрд до­ла­раў, і, на­ту­раль­на, шмат што з гэ­тай на­менк­ла­ту­ры та­ва­раў мо­жа вы­раб­ляц­ца як у са­мой Ра­сіі, так і ў са­юз­ных дзяр­жа­вах.

У гэ­тых умо­вах ба­дай адзі­ным ін­дуст­ры­яль­ным аазі­сам на пра­сто­рах Еў­ра­зій­ска­га са­ю­за за­ста­ец­ца Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь. Ма­ла хто ве­дае, але на­ша кра­і­на вы­раб­ляе 17% усіх кам­бай­наў у све­це, 6% трак­та­роў, до­ля Бе­лАЗ на су­свет­ным рын­ку цяж­ка­груз­ных аў­та­ма­бі­ляў скла­дае ка­ля 30%. Вы­твор­часць ма­ла­ка ў 2,8 ра­за боль­шая, чым у кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за і ў 8,4 ра­за — чым у све­це ў цэ­лым, мя­са — у 1,1 і 2,2 ра­за, зер­ня — у 1,6 і 2,5 ра­за, ад­па­вед­на.

Ме­на­ві­та гэ­тыя па­зі­цыі Бе­ла­русь экс­пар­туе сва­ім парт­нё­рам па еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі, і пра тое, на­коль­кі эфек­тыў­на мож­на пра­ца­ваць ва ўмо­вах адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры, свед­чаць пос­пе­хі бе­ла­рус­ка-ка­зах­стан­ска­га ганд­лю. Яшчэ ў 2006 го­дзе ганд­лё­вы аба­рот па­між кра­і­на­мі быў ка­ля 334 млн до­ла­раў, а за­раз гэ­тая ліч­ба бліз­кая да міль­яр­да. Пры гэ­тым экс­парт бе­ла­рус­ка­га бо­ку скла­дае больш за 800 млн.

У ад­но­сі­нах з РФ бы­ла кры­ху ін­шая кар­ці­на: ня­гле­дзя­чы на знач­ныя па­каз­чы­кі ай­чын­на­га экс­пар­ту (ка­ля 17 млрд до­ла­раў), апош­нія два га­ды ад­зна­чаў­ся не­ка­то­ры спад, бе­ла­рус­кая пра­дук­цыя ча­сам трап­ля­ла пад роз­ныя су­мніў­ныя аб­ме­жа­ван­ні ці за­мя­шча­ла­ся за­меж­ны­мі ана­ла­га­мі, а вы­гад­насць па­доб­ных кант­рак­таў для ра­сій­ска­га бо­ку не заўж­ды ме­ла ад­на­знач­ны ха­рак­тар.

Апош­нія дзе­ян­ні ра­сій­ска­га кі­раў­ніц­тва, скі­ра­ва­ныя на ства­рэн­не са­ма­да­стат­ко­вай эка­но­мі­кі, па­кі­да­юць па­зі­тыў­ныя ўра­жан­ні і ства­ра­юць пэў­ныя маг­чы­мас­ці для бе­ла­рус­ка­га бо­ку. Са­праў­ды, як вы­ка­заў­ся бе­ла­рус­кі Прэ­зі­дэнт пад­час ня­даў­няй су­стрэ­чы ў Мін­ску з кі­раў­ні­ком ра­сій­ска­га ўра­да Дзміт­ры­ем Мядз­ве­дзе­вым, «у но­вы год Бе­ла­русь і Ра­сія ўва­хо­дзяць як ні­ко­лі доб­ра, у двух­ба­ко­вых ад­но­сі­нах ня­ма ня­вы­ра­ша­ных праб­лем».

Ці бу­дзе ра­сій­скае кі­раў­ніц­тва да­стат­ко­ва прын­цы­по­вым, каб пра­цяг­нуць лі­нію на ад­ра­джэн­не кра­і­ны і пры­му­сіць буй­ны біз­нес пра­ца­ваць згод­на з ін­та­рэ­са­мі дзяр­жа­вы, ці здо­ле­юць бе­ла­рус­кія вы­твор­цы ска­рыс­тац­ца гіс­та­рыч­ным шан­цам і на­рэш­це на­ла­дзіць якас­ны су­час­ны мар­ке­тынг для рэа­лі­за­цыі ай­чын­най пра­дук­цыі за мя­жой — па­ка­жа час. У лю­бым вы­пад­ку, ство­ра­ны Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз — гэ­та не па­на­цэя і не «ха­ля­ва», як лі­чаць не­ка­то­рыя, а шы­ро­кае по­ле для ра­бо­ты, дзе як ад кі­раў­ні­чай элі­ты, так і ад кож­на­га з нас за­ле­жыць су­поль­ная бу­ду­чы­ня.

Аляк­сандр ШПА­КОЎ­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.