Вы тут

Большасць зваротаў — абгрунтаваныя


Учо­ра Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка, стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, пад­час аса­біс­та­га пры­ёму ў Док­шы­цах вы­слу­хаў больш за дзе­сяць гра­ма­дзян. Бы­лі агу­ча­ны не толь­кі аса­біс­тыя, але і ка­лек­тыў­ныя зва­ро­ты. У пры­ват­нас­ці, на­конт га­зі­фі­ка­цыі пя­ці вё­сак і пры­ва­ты­за­цыі ка­мер­цый­на­га жыл­ля на тэ­ры­то­рыі ве­да­мас­на­га са­на­то­рыя.

Спі­кер пар­ла­мен­та не­ка­то­рыя пы­тан­ні вы­ра­шыў ад­ра­зу пас­ля та­го, як па­га­ва­рыў з людзь­мі. У пры­ват­нас­ці, лі­та­раль­на «на паль­цах» да­ка­заў ба­бу­лі, што мо і не трэ­ба пры­ва­ты­за­ваць ква­тэ­ру. Бо пер­шы ўзнос (ка­ля 22 міль­ё­наў руб­лёў), хай і на пра­ця­гу го­да, вы­пла­ціць за пры­ва­ты­за­цыю пен­сі­я­нер­цы і яе му­жу скла­да­на. А ка­лі іх жыл­лё ста­не арэнд­ным, дык і не­вя­лі­кая роз­ні­ца бу­дзе ў апла­це за пра­жы­ван­не.

Ад­на з гра­ма­дзя­нак, якая за­пі­са­ла­ся на пры­ём, не прый­шла. І яе ві­зі­ту да апош­ня­га ча­ка­лі спі­кер, стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма і ін­шыя афі­цый­ныя асо­бы.

Пас­ля пры­ёму Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка пра­ка­мен­та­ваў жур­на­ліс­там яго вы­ні­кі. Пад­крэс­ліў, што та­кая фор­ма ра­бо­ты з гра­ма­дзя­на­мі вель­мі ка­рыс­ная як для іх, так і для прад­стаў­ні­коў ула­ды, у тым лі­ку і за­ка­на­даў­чай.

— Ка­лі мы, дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, пра­во­дзім пры­ёмы, заў­сё­ды ары­ен­ту­ем­ся на тое, ці ёсць ней­кія вост­рыя са­цы­яль­ныя пы­тан­ні ў тым або ін­шым рэ­гі­ё­не. Але гэ­та не зна­чыць, што не трэ­ба рэ­ага­ваць на дру­гас­ныя. Мы раз­гля­да­ем усе... Я лі­чу, што гра­ма­дзя­не ў асноў­ным агуч­ва­юць аб­грун­та­ва­ныя праб­ле­мы, мно­гія з якіх пры­хо­дзіц­ца вы­ра­шаць ор­га­нам мяс­цо­вай ула­ды. І, да­рэ­чы, у Док­шыц­кім ра­ё­не праб­ле­мы вы­ра­ша­юц­ца на год­ным уз­роў­ні, — ска­заў ён.

Па­вод­ле яго слоў, па­цвяр­джэн­нем апош­ня­га з'яў­ля­ец­ца тое, што ле­тась змен­шы­ла­ся коль­касць скар­гаў ад жы­ха­роў ра­ё­на ў вы­шэй­шыя ор­га­ны ўла­ды.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Док­шыц­кі ра­ён

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.