Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень можа адкрыць для вас новыя магчымасці. Тое, што раней здавалася недасяжным, цяпер вы зможаце атрымаць з лёгкасцю. Многія вашы праблемы знікнуць, а справы пачнуць паспяхова вырашацца, калі вы не будзеце занадта прынцыповыя і непахісныя, крытыкуючы калег па працы. Магчымы новыя дзелавыя кантакты, якія паспрыяюць пашырэнню вашых фінансавых магчымасцяў. Час неспрыяльны для адносін з другой палавінкай. У вашых адносінах назапасіліся даўнія спрэчкі, рознагалоссі, якія выльюцца на гэтым тыдні. І да канца яго вас чакае альбо поўны разрыў адносін, альбо сур'ёзнае іх пераасэнсаванне.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні асабліва важныя для вас спакой і ўраўнаважанасць. Назірайце за жыццём і не прыспешвайце падзеі. Не варта нічога рабіць на злосць навакольным, як бы моцна вам гэтага ні хацелася. Яма, выкапаная іншаму, хутчэй за ўсё, апынецца на вашым уласным шляху. У сераду нядрэнна б акуратна намякнуць начальніку, што яго патрабаванні завышаныя. Нядзеля можа апынуцца ўдалым днём для пачатку ў неафіцыйнай абстаноўцы сур'ёзнай справы. Магчыма атрыманне маленькага, але вельмі прыемнага падарунка ад блізкага чалавека.

БЛІЗНЯТЫ. Настаў час нагадаць пра сябе даўняму сябру або прыхільніку. Першыя дні тыдня — прыемна праведзены час у коле сяброў, магчымыя вечарынкі ці міні-святы. А вось, пачынаючы з серады, выкарыстоўваючы свае разнастайныя здольнасці, вы можаце дасягнуць добрых вынікаў. Будзеце больш за ўсё паглынутыя справамі на працы, чым значна ўмацуеце сваё становішча, калі не паддасцеся спакусе распыляцца па дробязях. Злучыўшы свае жаданні і магчымасці, вы здабудзеце фінансавую стабільнасць і нават свабоду. Выхадныя лепш правесці з людзьмі, якія вам па душы.

РАК. Для вас можа стаць актуальным філасофскае пытанне пра сэнс жыцця, толькі не занадта замыкайцеся ў сваім унутраным свеце. На гэтым тыдні можаце апынуцца ў незнаёмым асяроддзі, і зноў давядзецца заваёўваць месца пад сонцам. Але калі такіх змен не прадбачыцца, то гэты час спрыяльны для правядзення важных перамоў, заключэння вельмі выгадных здзелак. У сярэдзіне тыдня будзьце асцярожныя, паспрабуйце своечасова заўважаць магчымыя непрыемнасці і абыходзіць іх бокам. Ну а калі вы камандзір па жыцці, то камандуйце на здароўе, вам і карты ў рукі (праўда, сцеражыцеся лісліўцаў і ўсякага роду ашуканцаў, якія актывізуюцца напрыканцы тыдня).

ЛЕЎ. Ад вашага праніклівага і мудрага позірку нічога не схаваецца і не ўтоіцца. Вы будзеце здольныя разабрацца ў любых справах і нават дапамагчы вывесці ашуканцаў на чыстую ваду. Гэты перыяд добра падыходзіць для навучання. Калі да гэтага вас мучылі сумненні наконт вернасці вашых сяброў ці вы хацелі праверыць пачуцці сваёй палавінкі, то сярэдзіна тыдня — найлепшы час для правядзення расследавання. А выхадныя дні якраз падыходзяць для адплаты па заслугах ўсім, хто правы і хто вінаваты, таму запасіцеся загадзя пугай і пернікам.

ДЗЕВА. У пачатку тыдня ад вас спатрэбіцца прыняцце ўзважанага рашэння, няспешнага і якаснага асэнсавання сітуацыі, і толькі пасля гэтага — якіх-небудзь дзеянняў. Правільны выбар прынясе поспех як у справах фінансавых, так і ў асабістых. Ёсць верагоднасць завесці новае знаёмства. Асабліва ярка пачуцці могуць праявіцца напрыканцы тыдня, нават старыя адносіны ўспыхнуць новым запалам. Тыдзень спрыяльны для праявы клопату пра іншых людзей, таму ў вас можа з'явіцца жаданне наведаць пажылых сваякоў або завесці хатняга гадаванца.

ШАЛІ. У пачатку тыдня вам трэба будзе лавіць удачу за хвост. З аднаго боку, многія магчымасці будуць знаходзіцца побач, але ў вырашальны момант будуць выслізгваць ад вас праз недарэчную выпадковасць. Верагодныя страты чагосьці каштоўнага, сур'ёзныя расчараванні і засмучэнні. Важна з лёгкасцю на душы ўспрымаць усе цяжкасці, і не прымаць іх блізка да сэрца. На гэтым тыдні не варта спадзявацца на іншых: рабіце ўсё самі, усё ў вас атрымаецца. У нядзелю магчымыя прыемныя навіны, якія парадуюць.

СКАРПІЁН. Паспяховы перыяд. Вы будзеце адчуваць сябе на кані. Зможаце зрабіць спрыяльнае ўражанне на навакольных, чым набыць іх павагу і любоў. Самым спрыяльным чынам складуцца розныя паездкі і вандроўкі. Паспрабуйце рабіць пабольш добрых спраў, бо напрыканцы тыдня верагодны працэс адплаты па заслугах. І калі ў перыяд свайго поспеху і шчасця вы нікога не забыліся і не пакрыўдзілі, то шчасця вам дабавіцца яшчэ больш.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень сур'ёзных здзяйсненняў, з самага яго пачатку варта настроіцца на працоўны лад, паставіць перад сабой выразную мэту і ўпэўнена ісці да яе дасягнення. Вы будзеце схільныя дзейнічаць наўпрост і здольныя вырашыць практычна любое пытанне, што, перш за ўсё, добра ў рабочай сферы, але можа спатрэбіцца і ў справах сямейных. У сярэдзіне тыдня абвострыцца ваша інтуіцыя, а следам за ёй і наогул разуменне першапрычын усяго таго, што адбываецца. Гэта вельмі дапаможа ў вырашэнні спрэчных сітуацый, навучанні і ажыццяўленні планаў.

КАЗЯРОГ. Вельмі спрыяльны тыдзень для сямейных спраў, а вось рамантычных сустрэч і знаёмстваў не прадбачыцца. Першыя дні досыць спакойныя, будуць працякаць лёгка і бесклапотна, у поўным камфорце. А ў сярэдзіне тыдня эмацыйнае задавальненне ад зносін з блізкімі людзьмі дасягне свайго максімуму. Напрыканцы тыдня з'явіцца цяга да фінансавых эксперыментаў — гэта можа быць як захапленне латарэяй, так і жаданне заняцца новай працай. І калі латарэяй можна заняцца смела, то ад больш рызыкоўнага і кардынальнага кроку лепш устрымацца.

ВАДАЛЕЙ. У пачатку тыдня могуць узнікнуць праблемы, уладзіць якія атрымаецца толькі пры дапамозе асабістых сувязяў, верных і адданых сяброў. Каб не ўскладняць сабе жыццё, у зносінах з навакольнымі лепш пазбягаць крытычных заўваг і павучальнага тону. Для рашучых дзеянняў у дзелавой сферы падыдуць аўторак і серада. У пятніцу вас могуць парадаваць перамены: сітуацыя прыкметна разрадзіцца і будзе развівацца вам на карысць. Магчыма, пачнуцца нейкія змены ў асабістым жыцці.

РЫБЫ. Вам неабходна абапірацца на цвярозы разлік, а не на эфемерную ўдачу. У працы неабходна праяўляць цярпенне і зацятасць, дамагацца добрых вынікаў і рэалізоўваць раней намечанае. Ваш аўтарытэт у калектыве ўмацоўваецца. Не толькі супрацоўнікі, але і кіраўніцтва паспрабуе пайсці вам насустрач, стварыць спрыяльныя ўмовы для працы. Паспрабуйце змяніць свет вакол сябе да лепшага. Будзьце прыемныя ў зносінах, усміхайцеся, выкарыстоўвайце любую магчымасць завесці новае знаёмства. Паспрабуйце добра адпачыць на выхадных.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.