Вы тут

У работу сталічнага пасажырскага транспарту ўнесены змены


З 1 красавіка ў работу сталічнага пасажырскага транспарту ўнесены некаторыя змены.


Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», адмяняецца курсіраванне тралейбусаў па маршрутах №№12, 43, 46, 63 — па будных і выхадных днях пасля 22:00. Адмяняецца рух тралейбусаў па маршруце №17 — па будных днях пасля 21:00 (з захаваннем рэйсаў адпраўленнем з ДС «Дражня» ў 23:41, 23:55) і па выхадных днях цалкам. Не будуць хадзіць з названай даты і тралейбусы па маршрутах №39, №47 — па выхадных днях пасля 22:00. Праца ж тралейбусаў па маршруце №55 па будных днях арганізуецца толькі ў час пік. Адмяняецца рух аўтобусаў па маршруце №46 — па будных і выхадных днях пасля 22:00, а таксама аўтобусаў па маршруце №79 — па выхадных днях пасля 22:00.

Загаловак у газеце: Увечары будзе менш транспарту

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.