Вы тут

На выхадныя па поўдні — да 28 цяпла


Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў паведаміў, што ў пачатку тыдня захаваецца няўстойлівае, але цёплае надвор'е. У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Мінімальная тэмпература ўначы — 6—13 цяпла, максімальная ўдзень — ад плюс 17 да плюс 24 градусаў. Воблачна з праясненнямі чакаецца і ў чацвер. Уначы месцамі, а удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Уначы будзе 7—13 цяпла, а ўдзень — ад плюс 18 да плюс 25 градусаў, па поўдні — 26—27 цяпла. У апошнія майскія выхадныя месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы будзе не менш за плюс 9—15 градусаў, а ўдзень — ад 20 да 25 цяпла, па поўдні да плюс 26—28 градусаў.


kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цёпла, як летам

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.