Вы тут

Прыпячэ і залье


У выхадныя нават уначы будзе да 16 цяпла, а ўдзень чакаецца і ўвогуле да плюс 28 градусаў.

Даволі цёплае надвор'е, але з навальніцамі, чакаецца ў нашай краіне напрыканцы гэтага тыдня, паведамляюць сіноптыкі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння на тэрыторыі Беларусі будзе гаспадарыць цёплая, але няўстойлівая паветраная маса. Удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра будзе дасягаць плюс 20–25 градусаў, а па Брэсцкай і Гомельскай абласцях паветра прагрэецца нават да 27 цяпла.

І ў выхадныя на тэрыторыю краіны працягнуць паступаць цёплыя, але больш вільготныя паветраныя масы з поўдня Еўропы. Уначы дажджоў будзе па мінімуме, а вось удзень за кошт развіцця канвектыўнай воблачнасці ападкаў стане больш, пры гэтым яны будуць суправаджацца навальніцамі, а месцамі — і з парывістым ветрам. У суботу ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 цяпла, удзень чакаецца да плюс 21 градуса па поўначы і да плюс 28 градусаў па поўдні краіны. Таксама кароткачасовыя дажджы з навальніцамі прагназуюцца амаль паўсюдна і ў нядзелю.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня будзе па-ранейшаму цёпла і дажджліва. У панядзелак і аўторак уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—17 цяпла, а ўдзень прагназуецца ад 21 да 27 градусаў, месцамі ў цэнтральнай частцы краіны і на поўдні — да 29 цяпла.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.