Год культуры ў аграгарадку Путрышкі Гродзенскага раёна адзначылі вельмі важнай для мясцовых жыхароў падзеяй. Будынак цэнтра культуры, якому ўжо 58 гадоў, адрэстаўраваны і цяпер быццам перажывае другую маладосць.
— На рэстаўрацыю затрачана 20 мільярдаў рублёў, але гэтыя грошы ўжо акупляюцца, прыносяць карысць людзям, — зазначыў старшыня Гродзенскага райвыканкама Ян ВАСІЛЕЎСКІ. — Бо мы ўклалі іх не ў сцены, не ў бетон, а ў будучыню — нашу і нашых дзяцей. У Путрышках і навакольных вёсках шмат талентаў, і я ўпэўнены, што з цэнтра культуры выйдзе нямала «зорачак» — юных спевакоў, танцораў і музыкантаў.
Акрамя цэнтра культуры, у абноўленым будынку размясціліся бібліятэка, дзіцячая музычная школа мастацтваў, адно з памяшканняў прызначана для рэгістрацыі вяселляў. Сцены дыскатэчнай залы і фае ўпрыгожаны мастацкім роспісам, а тэрыторыя вакол будынка — кветкавымі кампазіцыямі ў выглядзе музычных інструментаў.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.