Вы тут

Аднаму з саркафагаў Лаўрышаўскага манастыра не менш за 500 гадоў


Як паведамляла ўжо «Звязда», у лiпенi ў Свята-Елiсееўскiм Лаўрышаўскiм мужчынскiм манастыры ў Навагрудскiм раёне падчас археалагiчных даследаванняў былi выяўленыя два невядомыя раней саркафагi, у якiх знаходзiлiся касцяныя астанкi людзей i культавыя прадметы. Археолагi мяркуюць, што ў iх пахаваныя асобы, якiя маюць вялiкую значнасць для манастыра i праваслаўнай царквы ў цэлым.


Праведзеныя ў цэнтральнай лабараторыi навукова-вытворчага цэнтра па геалогii радыевугляродныя даследаваннi пацвердзiлi меркаванне прадстаўнiкоў археалагiчнай экспедыцыi пра тое, што пахаванне ў саркафагу адносіцца да больш ранняга перыяду, чым сам манастырскi Свята-Успенскi храм XVIII стагоддзя ў вёсцы Лаўрышава. Вiдавочна, што астанкi ўшанаваных царквой асоб былi перанесены туды з больш ранняга храма. Час пахавання ў саркафагу супадае з перыядам, якi папярэднiчаў кананiзацыi святога прападобнага iгумена Елiсея Лаўрышаўскага. Кананiзацыя адбылася ў 1514 годзе на царкоўным саборы ў Вiльнi.

Для атрымання больш дакладных звестак пра час пахавання i яго магчымай персаналiзацыi плануецца правесцi далейшыя лабараторныя даследаваннi, у тым лiку ДНК-аналiз. Будуць даследаваны таксама матэрыялы другога саркафага, а 15—20 жнiўня запланаваны дадатковыя археалагiчныя даследаваннi непасрэдна ў Лаўрышаве.

Анатоль СЛАНЕЎСКI

slaneuski@zviazda.by

Загаловак у газеце: Храм раскрывае таямнiцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.