Вы тут

Абноўлены будынак пасажырскай станцыі Рагачоў


Гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства сустрэне абноўлены будынак пасажырскай станцыі Рагачоў.


Фота railwayz.info

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, быў праведзены рамонт фасада будынка, зроблены ганак з пандусам для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, заменены ўваходныя дзвярныя блокі вакзала. Праведзена ўнутранае адстройванне, зроблены падвесныя столі ў залах чакання. Праведзена замена сістэмы ацяплення, а таксама электразабеспячэння і асвятлення будынка, з выкарыстаннем энергазберагальных святлодыёдных свяцільнікаў і шэраг іншых работ.

Асобная ўвага была ўдзелена добраўпарадкаванню прылеглай да пасажырскага будынка тэрыторыі станцыі — тут з'явіліся новыя пешаходныя дарожкі з тратуарнай пліткі, устаноўлены паркавыя лаўкі, зроблена агароджа і праведзена азеляненне з высадкай дрэў і кустоў. Новае аблічча прынялі пешаходныя пераходы праз чыгуначныя пуці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Уклад чыгуначнікаў у правядзенне свята

Каментары

Рэд. Дзякуй, паправілі!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.