Паштарка Капаткевiцкага аддзялення сувязi ў канцы працоўнага дня не вярнулася ў аддзяленне. Калегi забiлi трывогу i звярнулiся па дапамогу ў Петрыкаўскi РАУС.
Мiж тым было вядома, што 27-гадовая жанчына, якая разносiла пенсiю пажылым жыхарам вёскi, на момант знiкнення мела пры сабе каля 1500 рублёў для выдачы пенсii, пакет з газетамi i дарожны веласiпед. Як расказала афiцыйны прадстаўнiк упраўлення Следчага камiтэта па Гомельскай вобласцi Марыя Крываногава, падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у поле зроку праваахоўнiкаў трапiла непрацуючая 42-гадовая жыхарка Капаткевiчаў. Супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку аглядалi яе гаспадарчыя пабудовы i выявiлi веласiпед паштаркi, а пры аглядзе кватэры пад падлогай знайшлi яе цела з бачнымi прыкметамi гвалтоўнай смерцi. Далей следча-аператыўнай групай былi знойдзены схаваныя рэчы i грошы, якiя былi пры жанчыне, а таксама сякера, якой, хутчэй за ўсё, было здзейснена забойства.
Па гэтым факце неадкладна ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да затрыманай грамадзянкi. З яе ўдзелам праведзены першапачатковыя следчыя дзеяннi. Следчыя разам з супрацоўнiкамi мiлiцыi i экспертамi ўстанаўлiваюць усе акалiчнасцi трагедыi.
Iрына АСТАШКЕВIЧ
«Залатая падаплёка крылаў... »
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.