Вы тут

Тыдзень моды праходзіць у Мінску


З 3 па 6 лістапада праходзіць Беларускі тыдзень моды. Новыя калекцыі сезона вясна-лета прадстаўляюць айчынныя дызайнеры Алёна Гарэцкая, Таццяна Яфрэмава, Марына Давыдава, Вольга Самошчанка, Вольга Барабаншчыкава, а таксама брэнды ton-in-ton, NAVY, Zibra, LIMITEDMINSK by LG.


Кожны год у Беларусь прыязджаюць замежныя мадэльеры, каб падзяліцца вопытам і прадставіць сваё бачанне стылю. Сёлета сярод гасцей Belarus Fashion Week — дызайнеры з Італіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Украіны.

Традыцыйнымі сталі таксама дні дзіцячай моды (гэтым разам адзенне для самых маленькіх паказваюць больш за 20 брэндаў) і конкурс маладых дызайнераў.

Стыльнае адзенне, дарэчы, можна ўбачыць не толькі на подыўме. Госці паказаў не ўпускаюць свайго шанцу выдзеліцца з натоўпу і ствараюць цікавыя вобразы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.