Вы тут

Спажыўцы могуць пакінуць свае водгукі аб лепшых таварах


Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта, цяпер, згодна з новым парадкам правядзення конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», спажыўцы могуць пакінуць свае водгукі ў дачыненні да арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг, якія паспяхова прайшлі першы — абласны — этап конкурсу і сталі фіналістамі.


Водгукі, якія паступілі, рэспубліканская конкурсная камісія будзе ўлічваць пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу на другім — рэспубліканскім — этапе.

Для таго каб накіраваць водгук, трэба зайсці па спасылцы qualіty.gskp.by, выбраць намінацыю: «Харчовыя тавары», «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў», «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння», «Паслугі насельніцтву» і націснуць кнопку «Падабаецца» ці «Не падабаецца». Акрамя таго, спажыўцы могуць накіраваць водгук у сакратарыят камісіі да 5 снежня на e-maіl: ntc@belgіss.by.

Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці на сайце gosstandart.gov.by у рубрыцы «Конкурсы ў галіне якасці».

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.