Вы тут

Аляксандр Іваноўскі


Аляксандр ІВАНОЎСКІ, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

— Асаблівасць нашай сістэмы ў тым, што побач з «вертыкаллю» выканаўчай улады практычна на кожным узроўні прысутнічаюць прадстаўнічыя органы. Гэта робіцца для таго, каб выканаўчая ўлада магла абапірацца на грамадзян, атрымліваць зваротную сувязь.

Напярэдадні чарговых выбараў органы мясцовага самакіравання думаюць пра тое, як павысіць эфектыўнасць сваёй працы. Гэта азначае — больш эфектыўна вырашаць пытанні мясцовага значэння, больш актыўна ўцягваць насельніцтва ў гэтыя працэсы. У нас адладжана сістэма для зваротаў са скаргамі, але хацелася б, каб лепш працавалі і з грамадзянскімі ініцыятывамі. Органы мясцовага самакіравання маглі б стаць той структурай, якая збірае прапановы, вызначае прыярытэты, раіцца на месцах з дэпутатамі і грамадзянамі і такім чынам выступае за канкрэтныя ідэі па развіцці тэрыторый.

Ацэньваць органы мясцовага кіравання і самакіравання можна па вычарпальным адлюстраванні меркаванняў людзей. Хацелася б, каб тыя ці іншыя групы не выпадалі з поля зроку, каб не назапашваліся супярэчнасці, каб мы маглі бачыць і іх ідэі. На што яшчэ трэба звярнуць увагу — на аб'ектыўную ацэнку дзейнасці органаў самакіравання. Гэта і ўзаемадзеянне паміж імі і адміністрацыяй на месцах, іншымі структурамі, і арганізацыя эфектыўнага планавання, методыка правядзення сходаў. Важны аспект — эфектыўнасць работы з выбаршчыкамі, рэгулярнасць сустрэч дэпутатаў з насельніцтвам. Тут можна ацэньваць наступныя паказчыкі: сярэдняя частата, час праходжання запыту ад крыніцы да адрасата, рэакцыя, формы зваротнай сувязі, меркаванне насельніцтва аб яе якасці. Наступны крытэрый — узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі, прыцягненне іх да вырашэння пытанняў мясцовага значэння, да выхавання дзяцей і моладзі. У раёнах прыкладна 40 такіх структур, уключаючы, напрыклад, БРСМ, Белую Русь, Беларускае аб'яднанне паляўнічых і рыбаловаў. Досыць шырокі спектр арганізацый, пабудаваных амаль на валанцёрскіх пачатках.

Работа са СМІ з'яўляецца эфектыўным спосабам данясення інфармацыі. Мы правялі аналіз і атрымалася, што дэпутаты значна менш, чым кіраўнікі органаў выканаўчай улады, з'яўляюцца ў сродках массавай інфармацыі. Інфармацыйная адкрытасць забяспечваецца не толькі публікацыямі ў друкаваных выданнях, але і ў віртуальнай прасторы.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...

Здароўе

Каварны і смяротны вірус: гепатыт варта трымаць пад кантролем

Каварны і смяротны вірус: гепатыт варта трымаць пад кантролем

Ад захворванняў, звязаных з гепатытам, у свеце кожныя 30 секундаў памірае адзін чалавек.