Вы тут

«Срэбны юніёр» вязуць з Монтэ-Карла юныя мазырскія канатаходцы


Пяць выхаванцаў цэнтра цыркавога мастацтва «Арэна» заваявалі прэстыжную ўзнагароду на міжнародным юнацкім цыркавым конкурсе «Новае пакаленне», які праходзіў 4—5 лютага.


Прадстаўнікі ўстановы другі раз пабывалі ў сталіцы Княства Манака. Летась яны былі ўшанаваны спецыяльнымі прызамі, а сёлета падняліся на другую прыступку цыркавога пастамента. Беларусы здзівілі журы і публіку неверагодна складанымі трукамі на канаце. Па ім падлеткі рухаліся на роліках, на адным коле, з партнёрамі на плячах і нават з закрытымі вачамі. Нумар складаны тэхнічна, таму абсталяванне для яго дастаўлялася ў Манака з Беларусі.

Мазырскай цыркавой студыі — дзесяць гадоў. У ёй цяпер займаецца каля 100 дзяцей. Аматарскі калектыў паспяхова гастралюе па краіне і дае да пяці сур'ёзных канцэртаў у месяц. Чатырнаццаць юных артыстаў з'яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. За плячыма юных гімнастаў, эквілібрыстаў, акрабатаў, жанглёраў — мноства перамог у міжнародных конкурсах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Поспех у Монтэ-Карла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.