Вы тут

Беларус прадаў чужы трактар


На «МТЗ-80» 42-гадовы мужчына працаваў у прыватнай фірме: расчышчаў дарогі, адцягваў бярвенне. Але ж жыхар вёскі Бяляеўка, што ў Чачэрскім раёне, вырашыў, што яго працу аплачваюць недастойна, і надумаў зарабіць іншым спосабам.


За бутэлькай спіртнога аднавясковец прапанаваў яму паказаць дарогу да самай блізкай расійскай вёскі — усяго за 25 кіламетраў. На наступны дзень грамадзянін пагнаў трактар на замежную скупку металу. Між тым, скупшчык, грамадзянін Беларусі, вельмі здзівіўся, але грошы заплаціў за тэхніку, якая знаходзілася ў прыдатным стане. Пасля чаго адразу ж патэлефанаваў у Чачэрскі РАУС і паведаміў пра абставіны куплі і прапанаваў перагнаць трактар назад.

Як расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, беларускія праваахоўнікі аператыўна звязаліся з расійскімі калегамі, якія кантралявалі сітуацыю і праводзілі працэс вяртання. А прадавец чужой тэхнікі абмываў «удалую» аперацыю на радзіме. Тым часам дырэктар лесанарыхтоўчай фірмы прыехаў да трактарыста клікаць яго на працу і не пабачыў на падворку свой «Беларус». Калі ўладар тэхнікі звярнуўся ў міліцыю, трактар быў ужо на радзіме.

Цяпер распачата крымінальная справа, а прадавец чужога трактара затрыманы. За прысваенне маёмасці яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.