Вы тут

Міжнародны канал «Беларусь 24» абнавіў свой афіцыйны сайт


Міжнародны спадарожнікавы канал «Беларусь 24» абнавіў свой афіцыйны сайт www.belarus24.by. Цяпер, знаходзячыся ў любой краіне свету, тут можна паглядзець беларускія навіны ў рэальным часе, азнаёміцца з тыднёвым анонсам самых цікавых праектаў або выбраць і спампаваць запіс перадачы з відэаархіва, які папаўняецца штодня і налічвае ўжо некалькі соцень гадзін.


«Акцэнт на сайце, таксама як і ў эфіры тэлеканала, мы зрабілі на іміджавых праектах пра нашу краіну, каб замежныя карыстальнікі ведалі, чым жыве сучасная Беларусь: ключавыя падзеі, інавацыі сусветнага значэння, новыя турыстычныя маршруты, знакавыя культурныя мерапрыемствы, неардынарныя асобы», — падкрэслівае кіраўнік «Беларусь 24» Аляксандр Мартыненка. Акрамя таго, замежнікам адрасаваны набор арыгінальных відэапаштовак «Сардэчна запрашаем у Беларусь». Усе асноўныя раздзелы сайта даступныя на англійскай мове, а таксама асобна размешчана беларускамоўная падборка тэлеперадач.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Быць у курсе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.