Вы тут

"У Афганістане мы ўпершыню сутыкнуліся з сусветным тэрарызмам"


Быццам рака, якая ўпадае ў возера, натоўп людзей рушыў да вострава Мужнасці і Смутку, больш вядомага ў народзе як Востраў слёз. Адна за адной дэлегацыі ўскладалі вянкі, неслі кветкі ўжо сівыя мужчыны, раз-пораз прыкладаючы хустачку да вачэй. Жалобна крычалі чайкі — быццам смуткавалі разам з тымі, хто ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прыйшоў сюды, каб ушанаваць памяць таварышаў, якія з афганскай вайны не вярнуліся...


— Сёння могуць быць розныя тлумачэнні тых падзей, але, я ўпэўнены, нас усіх перапаўняе пачуццё гонару і памяці аб нашых земляках, якія праявілі самую высокую доблесць у Афганістане, а таксама пачуццё смутку па тых, хто не вярнуўся з вайны і паў смерцю храбрых, яшчэ раз пацвердзіўшы слаўнае імя сыноў Беларусі, — заўважыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім РЫЖАНКОЎ, які зачытаў зварот Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане.

Як адзначыў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ, воін-інтэрнацыяналіст, які прайшоў гарніла афганскай вайны, — гэта чалавек, які з'яўляецца адным са стрыжняў нашай дзяржавы, патрыёт сваёй краіны, чалавек з выразна акрэсленай жыццёвай пазіцыяй. «Ператвараючы сваю пазіцыю ў жыццё, ён уносіць свой важкі ўклад у справу ўмацавання абараназдольнасці нашай краіны», — лічыць кіраўнік ваеннага ведамства.

— Абаронца Айчыны ў Беларусі заўжды карыстаўся асаблівай павагай, а людзі, якія абаранялі дзяржаву са зброяй у руках, тым больш, — перакананы старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый ГАЙДУКЕВІЧ. — У Афганістане мы ўпершыню сутыкнуліся з сусветным тэрарызмам і годна выканалі ўскладзеную на нас задачу.

У вайне, якая цягнулася амаль дзесяць гадоў, удзельнічала больш як 30 тысяч грамадзян Беларусі. 771 воін-інтэрнацыяналіст загінуў у Афганістане. Больш як 700 удзельнікаў баявых дзеянняў, вярнуўшыся на Радзіму, заўчасна пайшлі з жыцця — нагадалі аб сабе незагойныя раны і хваробы. 870 беларусаў сталі інвалідамі, 12 сыноў Айчыны зніклі без вестак...

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.