Вы тут

Як выглядалі нашы гарады сто гадоў таму?


Фонды Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі папоўніліся вельмі каштоўнымі экзэмплярамі. Вядомыя беларускія гісторыкі, калекцыянеры, актыўныя ўдзельнікі праекта «У пошуках страчанага» Уладзімір Ліхадзедаў, Уладзімір Пефціеў і Уладзімір Багданаў перадалі ў дар музею дзве рэдкія нямецкія кнігі, карты і паштоўкі, выдадзеныя сто гадоў таму. У іх змешчаны сотні ўнікальных здымкаў гарадоў і мястэчкаў Заходняй Беларусі, што трапілі ў аб'ектывы кайзераўскіх фатографаў падчас Першай сусветнай вайны. Сярод іх — Брэст, Гродна, Баранавічы, якія зведалі на сабе цяжар ваеннага ліхалецця.


Цырымонія перадачы кніг

— Такія экспанаты ў нашых музеях — вялікая рэдкасць, — гаворыць дырэктар Музея ваеннай гісторыі Сяргей Азаронак. — У кнігах падрабязна апісваюцца падзеі Баранавіцкай і Нарачанскай аперацый. Напрыклад, у кнізе пра Баранавіцкую аперацыю змешчана цікавая інфармацыя па тактыцы і стратэгіі нямецкіх і расійскіх войскаў, надрукаваны падрабязныя карты. На іх паказаны вёскі, вайсковыя ўмацаванні, нанесены ход вайсковых дзеянняў.

Кніга выдавалася ў Германіі двойчы: у 1917 і 1925 гадах. Нягледзячы на тое, што падчас Баранавіцкай аперацыі царскія войскі не здолелі прарваць абарону немцаў, кніга была перакладзена на рускую мову і выдадзена ў РСФСР у 1921 годзе як дапаможнік для будучых камандзіраў.

Населеныя пункты блізу возера Нарач.

Нямецкія карты Першай Сусветнай

Акрамя таго, Музей ваеннай гісторыі, Музей Першай сусветнай вайны, што знаходзіцца ў вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне, сумесна з Уладзімірам Ліхадзедавым, Уладзімірам Пефціевым і Уладзімірам Багданавым рыхтуюць у красавіку маштабную выстаўку, прысвечаную падзеям 1914—1918 гадоў на тэрыторыі Беларусі. Бо налета споўніцца сто гадоў з часу заканчэння той вайны.

— Пра падзеі тых часоў у нас помняць не так добра, — кажа Уладзімір Ліхадзедаў. — І мы спадзяёмся, што наша сумесная праца дапаможа ліквідаваць гэты прабел.

Паштоўкі з выявамі разбураных будынкаў Брэста і Баранавіч

Вакзал Брэста

Паштоўка 1916 года з выявай гістарычных будынкаў Брэста

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.