Вы тут

У Любанскім раёне адкрылі спецыялізаваную спартзалу для самба і дзюдо


У Сароцкай сярэдняй школе Любанскага раёна адкрыта спецыялізаваная спартыўная зала для заняткаў самба і дзюдо. Гэта стала магчымым дзякуючы былым знакамітым выпускнікам: майстру спорту міжнароднага класа, неаднаразоваму прызёру чэмпіянатаў свету і Еўропы па самба Юрыю Сенажацкаму і прэзідэнту канцэрна «Дзіцячасельскі», што ў Ленінградскай вобласці Расіі, Юрыю Брагінцу.


— Яны тут нарадзіліся, у свой час закончылі нашу навучальную ўстанову, у вёсцы жывуць іх бацькі. Юрый Аляксандравіч і Юрый Мікалаевіч рэгулярна прыязджаюць на малую радзіму і абавязкова наведваюць школу, — расказала дырэктар Святлана Канановіч. — Яны заўсёды цікавяцца, што трэба купіць для дзяцей, іх фізічнага і інтэлектуальнага развіцця. Юрый Брагінец падарыў нам камп'ютарны клас, інтэрактыўную дошку, музычную апаратуру. Па іх ініцыятыве з лютага праходзяць майстар-класы па барацьбе. Пры фінансавай падтрымцы Юрыя Брагінца абсталявана барцоўская зала, куплены форма і інвентар. У красавіку пачала работу спартыўная секцыя групы пачатковай падрыхтоўкі па дзюдо, дзе займаецца 14 дзяцей ва ўзросце 8—12 гадоў.

Трэніруе іх настаўнік па фізічнай культуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кандыдат у майстры спорту па барацьбе Міхаіл Бакан.

— У найбліжэйшых планах нашых спонсараў аказаць дапамогу па адкрыцці новых барцоўскіх залаў непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Цяпер вызначаецца, на базе якіх школ будуць стварацца такія залы. Не выключана, што адна з іх з'явіцца ў Любанскай школе №3, — адзначыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Каравацкая.

Юныя прыхільнікі дзюдо і самба пасля групы першапачатковай падрыхтоўкі могуць адшліфоўваць сваё майстэрства ў мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, дзе прыступіў да работы спецыяліст па гэтых відах адзінаборстваў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: У падарунак — барцоўская зала

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.