Вы тут

Нападаючы Ягор Шаранговіч падпісаў кантракт з ХК "Дынама-Мінск"


Нападаючы Ягор Шаранговіч падпісаў кантракт з хакейным клубам "Дынама-Мінск". Тэрмін дзеяння пагаднення - адзін сезон.


Фота: sportpanorama.by

Перспектыўны 19-гадовы форвард ужо некалькі гадоў знаходзіцца ў клубнай сістэме дынамаўцаў. Два гады Ягор гуляў у камандзе вышэйшай лігі беларускага чэмпіянату "Дынама-Раўбічы", а мінулы сезон правёў у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20), якая выступала ў экстралізе. Ягор Шаранговіч ужо трапіў і ў нацыянальную зборную Беларусі, нядрэнна праявіўшы сябе на чэмпіянаце свету-2017 у Парыжы. На нядаўнім розыгрышы Кубка Мінска Шаранговіч стаў лепшым бамбардзірам "зуброў", закінуўшы тры шайбы.

На гэтым тыдні кантракт з "Дынама" падпісаў канадскі форвард Джасцін Фантэйн, яго суайчыннік абаронца Марк-Андрэ Граньяни пралангираваў пагадненне, а яшчэ адзін нападаючы Шарль Лінгле вярнуўся ў Мінск пасля гадавога перапынку.

Цяпер дынамаўцы трэніруюцца на лёдзе "Мінск-Арэны", а ў хуткім часе адправяцца ў Рыгу, дзе прымуць удзел у розыгрышы Кубка латвійскіх чыгунак. Сапернікамі каманды Гордзі Дуаера будуць рыжскае "Дынама" (13 жніўня), яраслаўскі "Лакаматыў" (14 жніўня) і казанскі "Ак Барс" (16 жніўня). Вярнуўшыся са сталіцы Латвіі, "зубры" прадоўжаць падрыхтоўку да старту ў 10-м чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Першы паядынак юбілейнага сезона "зубры" правядуць 23 жніўня ў "Мінск-Арэне" супраць фінскага "Ёкерыта" з Хельсінкі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.