Вы тут

Беларусы ўбачаць «Бойку стагоддзя»


27 жніўня тэлеканал «Беларусь 5» пакажа ў прамым эфіры бой паміж непераможным амерыканскім баксёрам Флойдам Мейвезерам і ірландцам, самым папулярным на сёння чэмпіёнам свету па змяшаных адзінаборствах Конарам МакГрэгарам.


Гэты паядынак сусветныя СМІ нездарма назвалі «бойкай стагоддзя»: кожны са спартсменаў, якія загадзя традыцыйна адпусцілі «ласкавыя і цёплыя словы» ў адрас саперніка, вызначыўся не толькі бліскучай кар'ерай, але і эпатажнымі паводзінамі. Так, амерыканец асыпаў саперніка сапраўднымі купюрамі і ахрысціў яго стрыптызёрам, а ірландзец красаваў у касцюме, спрэс пакрытым непрыстойнымі выразамі і адзначыў, што «не называў праціўніка малпай, бо ён пацук», і паабяцаў укласці легенду бокса на падлогу ўжо ў чацвёртым раўндзе. Словам, інтарэс публікі ўжо разагрэты да такой ступені, што касавыя зборы 36-хвіліннай баксёрскай сустрэчы ацэньваюцца ў 630 мільёнаў долараў! (Пры гэтым бой пройдзе па правілах бокса — калі МакГрэгар зробіць хоць бы адзін узмах нагой, то пазбавіцца 90% ганарару). Афіцыйна сумы ганарараў не паведамляюцца, але па чутках Мейвезер заробіць не менш $100 млн, МакГрэгар — $75 млн.

«Мы не маглі абмінуць увагай галоўную спартыўную падзею года, — заўважае дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» Павел Булацкі, — і асабіста я перакананы, што гэты бой стане цудоўным падарункам для ўсіх беларускіх аматараў баявых адзінаборстваў».

Сустрэча пройдзе 27 жніўня ў 6.30 па мінскім часе, але паглядзець яе заўзятары змогуць і пазней — у паўторы ў 23.15.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.