Вы тут

Беларусь наведвае дагестанскі літаратар Марат Гаджыеў


У дні Коласавага юбілею ў Мінску гасцюе дагестанскі выдавец, літаратар Марат Гаджыеў. Мы задалі колькі пытанняў госцю Беларусі.


— Марат, вы ўпершыню ў Беларусі?

— Быў толькі ў сем гадоў, яшчэ за савецкім часам. Пасля яшчэ — праездам... Фактычна ў гэтыя дні здзяйсняецца мая мара: адкрыць для сябе Беларусь. І найперш — Беларусь літаратурную. Рады, што мая мінская паездка адбылася ў дні, калі ваша краіна, ваш народ святкуе 135-годдзе з дня нараджэння народнага песняра Якуба Коласа, якога добра ведаюць і ў Дагестане.

— Мне здаецца, адлегласць ад Мінска, Беларусі да Дагестана, Паўночнага Каўказа ў нас зусім невялікая. Мяркую пра гэта, бо бачу ў беларускім літаратурна-мастацкім друку публікацыі пісьменнікаў з Чачні, Кабардзіна-Балкарыі, пісьменнікаў розных народаў Дагестана...

— І я так думаю, бо відавочным здаецца тое, што нам патрэбна веданне адно пра аднаго. Нашы народы выяўляюць цікавасць да сустрэч, стасункаў. Значыць — і пісьменнікам трэба не адседжвацца ў сваіх кватэрах, а знаходзіць сцежкі-дарожкі для яднання. Што я асабіста і стараюся рабіць — праз выпуск газеты «Горцы», праз арганізацыю многіх сустрэч на кніжнай выстаўцы ў Махачкале «Таркі-Тау». Рады, што на яе прыязджалі паэт Рагнед Малахоўскі, галоўны рэдактар часопіса «Нёман», перакладчык Аляксей Чарота. Спадзяюся на новыя стасункі. Ужо адбылася размова ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Буду рады, калі мяне ці каго яшчэ з дагестанскіх пісьменнікаў запросяць на выстаўку ў Мінск. Шмат пра яе чуў. Ведаю, што яна мае свой аўтарытэт сярод літаратараў розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

— Як, дарэчы, пляцоўкай для сустрэч з пісьменнікамі Расіі з'яўляецца Дзень беларускага пісьменства, у час якога праводзіцца круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў з агульнай ідэяй: «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». У апошнія гады ў Беларусь прыязджалі Роберт Мінулін, Рэнат Харыс з Татарстана, Уладзімір Беразеў з Новасібірска, Вячаслаў Ар-Сяргі з Удмурціі, літаратары Масквы — Аляксандр Лівергант, Аляксандр Казінцаў, Яўген Шышкін і шмат хто яшчэ.

— Вось і з Дагестана, мы спадзяваемся на гэта, прыедуць і Міясат Муслімава, і Бадрутдзін Магамедаў, і Муса Ахмадаў... Кожнаму з іх будзе што расказаць чытачам Беларусі. А мы чакаем у Дагестане літаратурную моладзь. Збіраемся праектаваць розныя беларуска-дагестанскія літаратурныя конкурсы. Чакаем перакладчыкаў паэзіі. І верым, што ўсё так і адбудзецца. Мы ўражаны тымі абсягамі дзяржаўнай падтрымкі, якая вылучаецца ў Беларусі на развіццё літаратуры, кнігавыдання. Бачым у гэтым надзвычай станоўчы вопыт.

Гутарыў Сяргей ШЫЧКО

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.