У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра вынікі чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе, выступленне мінскага «Дынама» ў КХЛ і БГК імя Мяшкова ў Лізе чэмпіёнаў.
1. Завяршыліся матчы 28-га тура чэмпіянату краіны па футболе
Барысаўскі БАТЭ перамог у гасцях жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» — 4:2. Лідар першынства салігорскі «Шахцёр» з буйным лікам перайграў «Нафтан» — 5:1, футбалісты мінскага «Дынама» былі мацнейшыя за «Слуцк» — 2:0, «Нёман» саступіў брэсцкаму «Дынама» — 0:2, «Дняпро» перайграў «Славію» — 5:3. Футбалісты «Віцебска» саступілі «Іслачы» — 0:2, а «Крумкачы» з мінімальным лікам прайгралі «Гомелю» — 0:1. Матч «Гарадзеі» і «Мінска» завяршыўся з роўным лікам 1:1.
Такім чынам, на першым радку турнірнай табліцы па-ранейшаму застаецца салігорскі «Шахцёр» — (65 ачкоў), за ім ідзе мінскае «Дынама» — 62, БАТЭ замыкае тройку — 61 бал. Матчы перадапошняга, 29-га, тура адбудуцца 18 лістапада.
2. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» пасля пяці праведзеных сустрэч займаюць 7-е месца сярод 13 удзельнікаў чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ
У трэцім запар дамашнім паядынку мінчане прайгралі казанскаму «Уніксу» — 65:91. Самым выніковым у складзе нашай каманды стаў Крыс Чэраповіч, у актыве якога 15 ачкоў.
Нагадаем, да гэтага падапечныя Аляксандра Круцікава перамаглі гасцей з казахстанскай «Астаны» (75:66) і пермскай «Пармы» (66:65), а ў двух стартавых выязных паядынках саступілі двум фаварытам — падмаскоўным «Хімкам» (55:83) і маскоўскаму ЦСКА (54:90).
«Цмокі-Мінск» свой наступны матч Адзінай лігі ВТБ правядуць 11 лістапада ў гасцях у «Ніжняга Ноўгарада». А да гэтага, 8 лістапада, правядуць чарговы паядынак групавога этапу Кубка ФІБА-Еўропа ў гасцях у бельгійскага клуба «Шарлеруа».
3. Хакеісты мінскага «Дынама» на дамашняй пляцоўцы саступілі «Северсталі» з лікам 1:2 і аддаліліся ад зоны плэй-оф
— Гэта была вельмі важная гульня для абедзвюх камандаў. Вядома, я расчараваны вынікам. Мы гулялі дастаткова нядрэнна, але гэтага «дастаткова» не хапіла. Гэта быў матч, у якім усё вырашаў адзін гол. І калі ты ўжо прапусціў шайбу, то патрабавалася куды лепш і больш актыўна дзейнічаць у нападзенні, — адзначыў галоўны трэнер «зуброў» Гордзі Дуаер. — Падчас перапынку ў КХЛ разам з хлопцамі, якія застануцца тут, удзелім увагу гульні ў абароне. Цяпер гэта кампанент, які патрабуе паляпшэння. Для хлопцаў, якіх выклікалі ў зборную Беларусі, будзе шанц атрымаць добры вопыт, асабліва гэта датычыцца маладых гульцоў. Таксама, думаю, атрымае свой шанц выкліканы ў зборную Швецыі Юнас Энрот — ён выдатна зарэкамендаваў сябе ў матчах за «Дынама».
Наступную гульню ў дзясятым сезоне КХЛ мінскае «Дынама» правядзе пасля міжнароднай паўзы, якая надыходзіць у сувязі з выступленнем нацыянальных зборных. Мінскае «Дынама» 13 лістапада прыме на сваёй пляцоўцы «Ак Барса».
4. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў шостым туры Лігі чэмпіёнаў прайграў нямецкаму «Кілю» — 24:25
Адзначым, што гэты паядынак быў вызначаны Еўрапейскай федэрацыяй гандбола матчам тыдня.
Наступную гульню ў Лізе чэмпіёнаў БГК зноў правядзе дома. На пляцоўцы Палаца спорту «Вікторыя» 11 лістапада прыме яшчэ аднаго прадстаўніка Бундэслігі — «Фленсбург».
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.
Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.