Вы тут

Ці адбываюцца ў парламенце гарачыя спрэчкі?


Як расказала намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна ШЧОТКІНА на сустрэчы са слухачамі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, айчынныя парламентарыі вядуць сур'ёзныя дэбаты не на саміх пасяджэннях, а ў міжсесійны перыяд.


— Часам задаюць пытанне: «А чаму ў нас няма гарачых дэбатаў»? Ведаеце, для гэтага ў нас ёсць міжсесійны перыяд, калі прапрацоўваюцца ўсе законапраекты, — адзначыла Мар'яна Шчоткіна. — Калі людзі прыходзяць у залу, дзе адбываецца галасаванне, яны ўжо маюць выпрацаваную пазіцыю. Яны ўжо прайшлі ўсе гэтыя баталіі і сфарміравалі свой пункт гледжання.

На мерапрыемстве намеснік старшыні Савета Рэспублікі расказала слухачам Інстытута дзяржаўнай службы, як ажыццяўляецца падрыхтоўка законапраектаў, а таксама аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі і Палатай прадстаўнікоў. Асобна яна звярнула ўвагу на такія аспекты, як выпрацоўка актуальных прапаноў для вырашэння важных дзяржаўных пытанняў, дзейнасць на міжнароднай арэне і работа са зваротамі грамадзян.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дэбаты — па-за пасяджэннямі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.