Вы тут

Ушануюць маладых аграрыяў


Сёння найлепшым маладзёжным экіпажам і маладым кіроўцам Міншчыны па выніках уборачнай кампаніі — 2017 уручаць грашовыя прэміі.


Урачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў маладзёжнага конкурсу «Моладзь Міншчыны — за ўраджай», у якім сёлета спаборнічалі 247 маладзёжных экіпажаў і 195 маладых кіроўцаў вобласці, пройдзе ў боўлінг-цэнтры Mаdіsоn.

Мінская вобласць з'яўляецца лідарам сярод аграрыяў краіны. Сваю лепту ў агульны каравай унеслі і маладзёжныя экіпажы, якія намалацілі 188 047,685 тоны збожжа (маладыя кіроўцы — перавезлі 183 682,5 тоны).

У мерапрыемстве прымуць удзел больш за паўсотні маладых перадавікоў уборачнай. Акрамя ўрачыстай цырымоніі, для іх традыцыйна будзе арганізаваны абласны турнір па боўлінгу: 22 каманды лідараў уборачнай Міншчыны будуць змагацца за тытул самай «прасунутай» каманды не толькі ў прафесіі, але і ў спорце.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.