Вы тут

Гімнастка, якая ўпала ў гомельскім цырку, застаецца ў бальніцы


Расійская паветраная гімнастка Юлія Цікаева атрымала сур'ёзныя траўмы падчас выступлення ў гомельскім цырку. Яна сарвалася з вышыні прыкладна ў чатыры метры — міма страховачнай сеткі непасрэдна на манеж, уніз тварам.


Гэта быў першы нумар вячэрняй праграмы 5 студзеня. Дваццацігадовая артыстка з маскоўскага калектыву Алішэра Аліева выступала ў праграме «Партэрны палёт» у межах навагодняй праграмы «Дзед Мароз і львы Афрыкі».

У нядзелю ў інтэрнэце з'явілася аматарскае відэа падзення. З яго зразумела, што спачатку выкананне трука ішло нармальна, але ў адзін з момантаў лавітар не змог утрымаць дзяўчыну і яна выслізнула ў яго з рук. Гімнастка зачапіла край сеткі і звалілася на арэну.

Дзяўчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю абласной клінічнай бальніцы. Гомельскія гледачы перажываюць з нагоды выпадку і жадаюць Юліі выздараўлення. На старонцы гомельскага цырка ў адной з сацыяльных сетак у адказ на занепакоеныя пытанні гледачоў з'явілася паведамленне: «Усім шчыры дзякуй за турботу!!! Юля па-ранейшаму пад пільным назіраннем урачоў. Пераломаў няма. Ёсць гематома галавы, але ўрачы кажуць, што пакуль хірургічнае ўмяшанне не патрабуецца. Якім будзе самаадчуванне далей, пакажа толькі час. Мы ўсе трымаем за яе кулачкі! Яшчэ раз усім дзякуй за неабыякавасць!»

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, праверку па факце траўмавання паветранай гімнасткі праводзіць Гомельскі гарадскі аддзел СК. Падчас яе будзе праверана выкананне тэхнікі бяспекі пры дэманстрацыі трукаў. Таксама ініцыявана правядзенне спецыяльнага расследавання абласным дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацабароны.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Міма страховачнай сеткі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.